Сегодня: Среда, 11 февраля 2026
  • Прислать новость
  • Контакты
ВОЛОЖИН.com
подписывайтесь на ВОЛОЖИН.com | ВОЛОЖИН.by  будьте в курсе последних новостей
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
ВОЛОЖИН.com
No Result
View All Result
Главная Новости Новый год 2008

Як сустракаць Каляды згодна з традыцыяй

24.12.2007
| Новый год 2008

Як сустракаць Каляды згодна з традыцыяй24 снежня на змярканні ў кожным доме рыхтуецца накрыты стол, за якім збіраецца ўся сям’я, каб за вігілійнаю вячэраю ўсім разам перажываць вялікую радасць, якую больш за дзве тысячы гадоў таму гэтая ноч прынесла ўсім людзям добрай волі, і каб вітаць прыходзячага ў свет Хрыста.
Як усё чалавецтва калісьці чакала прыйсця Збаўцы, так заўсёды святу Божага Нараджэння папярэднічае Адвэнт — час падрыхтоўкі, час навяртання сэрцаў, час радаснага чакання. Яго завяршае менавіта гэтая вігілійная вячэра.
Святочны настрой і прыгожыя, шчырыя пажаданні дабра і шчасця ў гэты вечар спалучаныя са строгім пастом: сярод страваў, якія знаходзяцца на стале, толькі посныя стравы.
У тым, што датычыць стала, у свеце і нават у нашай невялікай краіне, існуе шмат розных традыцый і звычаяў. Але ўсе беларускія католікі неадменна распачынаюць вігілійную вячэру з дзялення аплаткай ‑ прэсным белым хлебам, загадзя асвячаным у касцёле.
Аплатка (ламанцы) ‑ гэта сімвал Хрыста, які, прыняўшы чалавечае цела, аддаў сябе самога за жыццё свету, і да сканчэння вякоў прабывае з намі ў Хлебе эўхарыстычным.
Калі ўсе сабраліся, бацька, або хтосьці самы старэйшы ў сям’і, пры святле свечкі, што сімвалізуе бэтлеемскую зорку, чытае ўрывак з Евангелля паводле святога Лукі, у якім апісваецца нараджэнне Езуса ў Бэтлееме.
Затым, пасля супольнай малітвы, усе бяруць у рукі аплаткі і, падыходзячы адзін да аднаго, абменьваюцца святочнымі пажаданнямі. Пры гэтым трэба падзяліцца аплаткай з кожным, хто ў гэты вечар знаходзіцца за адным сталом.
Пасля вячэры ўсёй сям’ёй ідуць у касцёл.
Апрача штогадовага адзначэння пасхальнай таямніцы няма нічога больш старажытнага ў Касцёле, чым успамін пра Нараджэнне Пана і Яго першыя аб’яўленні. Святая Імша, якая служыцца з надыходам ночы, называецца Пастэрка ‑ ад лацінскага слова pastor (пастух) ‑ бо першымі людзьмі, якім Анёлы абвясцілі цудоўную навіну пра Нараджэнне Хрыста, былі бэтлеемскія пастушкі, што ў тую ноч пасвілі непадалёк свой статак.
Менавіта яны першыя прыйшлі і пакланіліся нованароджанаму Збаўцу, а разам з імі ‑ іх жывёла.
Гэтую памятную сцэну сёння можна ўбачыць у кожным касцёле ў перыяд Божага Нараджэння: у найбольш заўважным месцы падрыхтаваныя яслі, у якіх ляжыць Дзіцятка Езус, над якім з пяшчотаю і любоўю схіляецца Яго Маці Марыя, святы Апякун Юзаф, і тут жа побач на сене ‑ вол з вослікам, а крыху наводдаль з пашанаю кленчаць у вялікім здзіўленні сціпла апранутыя пастушкі…
Паводле сайта catholic.by

Ещё интересные новости

Новый год 2008

2007: подводим итоги уходящего года

27.12.2007

Читать

Год Крысы будет золотым. Гороскоп на 2008 год.

27.12.2007

Мир отмечает Рождество Христово по Григорианскому календарю

25.12.2007

Белорусские католики готовятся к встрече Рождества Христова

24.12.2007

Православный священник считает суеверием поверье о невезучести високосного года

23.12.2007

Последние новости

Александр Лукашенко дал согласие на назначение Виталия Бычковского на должность председателя Воложинского райисполкома

В Воложинском районе новый председатель райисполкома

20.11.2025
Добрые новости из Воложинского района: спасатели помогли аистёнку вернуться в гнездо

Добрые новости: сотрудники МЧС помогли птенцу аиста

23.07.2025

Лукашенко потребовал ускорить разведку новых месторождений нефти в Беларуси

22.07.2025

© 2005 – 2025, Воложин.com – Воложинский городской портал

При полном копировании или частичном использовании новостей, фотографий и других материалов сайта активная индексируемая ссылка на ВОЛОЖИН.com обязательна!!!

  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье и красота
  • Экономика и бизнес
  • Политика
  • Мировые новости
  • Авто
  • Культура
  • Технологии
  • Спорт
  • Прислать новость
  • Контакты
No Result
View All Result

© 2005 - 2025, Воложин.com - Воложинский городской портал