Сегодня: Пятница, 14 ноября 2025
  • Прислать новость
  • Контакты
ВОЛОЖИН.com
подписывайтесь на ВОЛОЖИН.com | ВОЛОЖИН.by  будьте в курсе последних новостей
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
ВОЛОЖИН.com
No Result
View All Result
Главная Новости Здоровье и красота

У Мінску штогод узрастае колькасць пластычных аперацый

29.08.2007
| Здоровье и красота

Як паведаміў БелаПАН загадчык аддзела пластычнай хірургіі Мінскага клінічнага цэнтра пластычнай хірургіі і медыцынскай касметалогіі Сяргей Сербянкоў, колькасць аперацый толькі ў гэтым дзяржаўным цэнтры за апошнія чатыры гады павялічылася больш чым у паўтара разу.
Найбольш папулярныя пластыка павекаў (каля паловы ўсіх аперацый), устараненне лапавухасці, падцяжка скуры твару і шыі, пластыка носа. У апошнія гады ўсё большую папулярнасць набываюць аперацыі па павелічэнні грудзей.
Паводле слоў С.Сербянкова, сярэдні пацыент цэнтра – жанчына 45 гадоў. 13-15% ад тых, хто звярнуўся, – мужчыны, прычым у гэты лік уваходзяць пацыенты з дабраякаснымі пухлінамі скуры і падскурнай клятчаткі. Часцей за ўсё мужчыны скардзяцца на лапавухасць.
Кошт аперацый у цэнтры зацвярджае Міністэрства аховы здароўя. Аперацыя па пластыцы верхняга павека каштуе прыкладна 450 тыс. рублёў, ніжняга – 500 тыс., карэкцыя формы носа – каля 1,5 млн. рублёў, пластыка вуха – 550 тыс., падцяжка і павелічэнне грудзей – па 1,5 млн. (у апошнім выпадку яшчэ 500 долараў і больш можа каштаваць імплантант на адну малочную залозу), ліпасакцыя – 382 тыс. рублёў за адзін участак. Як зазначыў С.Сербянкоў, агульны кошт хірургічнага ўмяшання вар’іруецца, паколькі для дасягнення жаданага эфекту можа спатрэбіцца некалькі аперацый. Апрача таго, пацыенты павінны ўлічваць кошт знаходжання ў клініцы, анестэзіялагічнай дапамогі, медыкаментаў, расходных матэрыялаў – каля 300 тыс. рублёў.
Паводле слоў хірурга, пытанне аб аперацыі заўсёды вырашаецца ў індывідуальным парадку. Супрацьпаказаннямі з’яўляюцца хранічныя саматычныя захворванні сардэчна-сасудзістай або дыхальнай сістэмы, псіхічныя парушэнні. Некаторыя аперацыі, такія як пластыка носа або павелічэнне грудзей, пажадана праводзіць пасля дасягнення пацыентам паўналецця.
С.Сербянкоў падкрэсліў, што ніякіх гарантый у пластычнай хірургіі не існуе: “Незразумела, як будзе паводзіць сябе цела пасля аперацыі: чалавек старэе, дый сілу цяжару ніхто не адмяняў”. У мінулым годзе ўскладненняў, што ўзніклі на першыя-другія суткі пасля хірургічнага ўмяшання, было 0,3% – у асноўным гэта крывацёкі, гематомы, рэдка нагнаенні. Аднак лік незадаволеных вынікамі пацыентаў можа быць значна большы. Паводле слоў С.Сербянкова, у спецыяльнай літаратуры згадваецца колькасць 10-15%. Часцей за ўсё пацыенты незадаволены станам пасляаперацыйных рубцоў.

Ещё интересные новости

Здоровье и красота

Учёные выяснили неожиданные факторы ускорения старения

16.07.2025

Скорость старения определяется не только индивидуальными факторами, такими как образ жизни и состояние здоровья, но и внешними условиями

Читать

Средства для интимной гигиены Lactacyd: Забота о здоровье и комфорте с научным подходом

14.03.2025

Эгоизм в отношениях: Как распознать и преодолеть

10.02.2025
«Роллтон»

В Беларуси запретили продавать «Роллтон»

25.10.2024
Белоруска стала победительницей конкурса красоты "Миссис Вселенная — 2024" (Mrs Universe 2024)

Белоруска победила в конкурсе «Миссис Вселенная — 2024»

10.10.2024

Последние новости

Добрые новости из Воложинского района: спасатели помогли аистёнку вернуться в гнездо

Добрые новости: сотрудники МЧС помогли птенцу аиста

23.07.2025

Лукашенко потребовал ускорить разведку новых месторождений нефти в Беларуси

22.07.2025
В Воложинском районе травмирована водитель СПМ

В посёлке Ивенец столкнулись электросамокат и автомобиль

22.07.2025

© 2005 – 2025, Воложин.com – Воложинский городской портал

При полном копировании или частичном использовании новостей, фотографий и других материалов сайта активная индексируемая ссылка на ВОЛОЖИН.com обязательна!!!

  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье и красота
  • Экономика и бизнес
  • Политика
  • Мировые новости
  • Авто
  • Культура
  • Технологии
  • Спорт
  • Прислать новость
  • Контакты
No Result
View All Result

© 2005 - 2025, Воложин.com - Воложинский городской портал