Сегодня: Пятница, 23 мая 2025
  • Прислать новость
  • Контакты
ВОЛОЖИН.com
подписывайтесь на ВОЛОЖИН.com | ВОЛОЖИН.by  будьте в курсе последних новостей
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
ВОЛОЖИН.com
No Result
View All Result
Главная Новости Здоровье и красота

Пазнейшыя роды — даўжэйшае жыццё?

11.03.2008
| Здоровье и красота

Усё больш беларусак нараджае пасля 30 i нават пасля 40 гадоў. Такая тэндэнцыя характэрная, як вядома, для эканамiчна развiтых краiн, дзе жанчыны дазваляюць сабе раскошу выхавання дзяцей пасля таго, як атрымана адукацыя, зроблена кар’ера, наладжаны дабрабыт i г.д. У сённяшняй Вялiкабрытанii, напрыклад, сярэднi ўзрост жанчыны, якая нараджае першае дзiця, складае 35 гадоў. Паводле слоў прафесара, доктара медыцынскiх навук, намеснiка дырэктара Навукова-практычнага цэнтра “Мацi i дзiця” Вольгi ХАРКЕВIЧ, Беларусь чакае такi ж самы расклад. Ужо зараз статыстыка сведчыць аб павелiчэннi ўзросту беларусак, якiя iдуць на ўсвядомленае дзетанараджэнне.
Да таго ж, Сусветная арганiзацыя аховы здароўя называе сярод фактараў, якiя ўплываюць на працягласць жыцця i здароўе чалавека, i познiя роды. Мяркуецца, што гэта звязана найперш з пазiтыўнымi эмоцыямi, станоўчым стрэсам.
Як адзначае Вольга Мiкалаеўна, сёння ў краiне многае робiцца для таго, каб палепшыць сiтуацыю ў галiне аховы мацярынства i дзяцiнства. У прыватнасцi, перааснашчаныя ўсе перынатальныя цэнтры ў абласцях i створаны РНПЦ “Мацi i дзiця” — самы высокi ўзровень аказання акушэрска-гiнекалагiчнай дапамогi жанчынам з усёй рэспублiкi. Гаворка, праўда, iдзе пра выпадкi найбольш цяжкай паталогii, напрыклад, выражаныя парокi сэрца, хваробы крывi, трамбозы глыбокiх венаў ног (менавiта гэта паталогiя займае ва ўсiх краiнах першае месца ў структуры мацярынскай смяротнасцi), хваробы пячонкi, а таксама непасрэдна акушэрскай паталогii, калi прагназуецца верагоднасць аказання датэрмiновай родадапамогi або калi дзiця нараджаецца ў цяжкiм стане i патрабуюцца асаблiвыя ўмовы яго выходжвання. Нараджэнне так званых заўчасных дзяцей з нiзкай вагой — ад 500 да 1,5 кг — досыць актуальная сучасная праблема, якая ў многiм абумоўлена не толькi абортамi, хваробамi, што перадаюцца палавым шляхам, шкоднымi бацькоўскiмi звычкамi, якiя абцяжарваюць спадчыннасць, але i тым, што жанчыны з цяжкай паталогiяй, якiм яшчэ 3—4 гады назад медыкi прадпiсвалi не раджаць — з тымi ж хваробамi сэрца, крывi i некаторымi iншымi, цяпер свядома iдуць на такi крок i адмаўляюцца ад перарывання цяжарнасцi. Усё таму, што высокатэхналагiчныя метады, якiя цяпер прымяняюцца ў “Мацi i дзiця”, дазваляюць выходжваюць такiя цяжарнасцi, прычым ужо мелi месца i надзвычай рэдкiя ў сусветнай практыцы выпадкi. Скажам, адна такая пацыентка нават перанесла клiнiчную смерць падчас цяжарнасцi, але была ўдала прааперыраваная i захавала дзiця. Другая пацыентка — з такой паталогiяй, пры якой адсутнiчае артэрыяльная кроў (уся кроў — змешаная) вынасiла дзiця да 28 тыдняў, а пасля яго ўдалося “дарасцiць” з дапамогай унiкальнай апаратуры.
— Нашы жанчыны раджаюць фактычна без болю, — кажа Вольга Харкевiч. — Мы шырока прымяняем спiнальную анастэзiю, так што падчас аперацыi кесарава сячэння жанчына можа нават размаўляць з урачом i бачыць сваё дзiця. Жанчыны самастойна раджаюць з не выражанымi парокамi сэрца, артэрыяльнай гiпертэнзiяй i многiмi iншымi захворваннямi…
Святлана БАРЫСЕНКА Звязда

Ещё интересные новости

Здоровье и красота

Средства для интимной гигиены Lactacyd: Забота о здоровье и комфорте с научным подходом

14.03.2025

Средства для интимной гигиены Lactacyd надежный выбор тех, кто ценит здоровье, комфорт и безопасность, благодаря научному подходу и натуральным компонентам, эти продукты помогают поддерживать естественный баланс микрофлоры.

Читать

Эгоизм в отношениях: Как распознать и преодолеть

10.02.2025
«Роллтон»

В Беларуси запретили продавать «Роллтон»

25.10.2024
Белоруска стала победительницей конкурса красоты "Миссис Вселенная — 2024" (Mrs Universe 2024)

Белоруска победила в конкурсе «Миссис Вселенная — 2024»

10.10.2024
Воложинская центральная районная больница

Обновления в больнице Воложина к «Дожинкам»

02.10.2024

Последние новости

изображение носит иллюстративный характер

Латвиец поставлял в Россию оборудование в обход санкций

Сегодня

20 лет домену volozhin.com

Вчера
дом из клееного бруса

Дома из клееного бруса: современное решение для комфортного жилья

17.05.2025

© 2005 – 2025, Воложин.com – Воложинский городской портал

При полном копировании или частичном использовании новостей, фотографий и других материалов сайта активная индексируемая ссылка на ВОЛОЖИН.com обязательна!!!

  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье и красота
  • Экономика и бизнес
  • Политика
  • Мировые новости
  • Авто
  • Культура
  • Технологии
  • Спорт
  • Прислать новость
  • Контакты
No Result
View All Result

© 2005 - 2025, Воложин.com - Воложинский городской портал