У 200 разоў павялічылася ў Беларусі колькасць захворванняў ракам шчытападобнай залозы сярод дзяцей пасля Чарнобыльскай катастрофы. Як інфармуе Радыё Свабода, пра гэта паведаміў старшыня ўрадавай нацыянальнай камісіі па радыяцыйнай абароне прафесар Якаў Кёнігсберг. Паводле яго, гэта адзінае даказанае наступства Чарнобылю на здароўе людзей. Колькасць іншых анкалагічных захворванняў павялічылася на некалькі адсоткаў.
Прафесар Кёнігсберг паведаміў, што беларускім адмыслоўцам давялося даказваць еўрапейцам, што прычынай падвышэння захворванняў ракам шчытападобнай залозы ў дзяцей з’яўляецца менавіта чарнобыльская катастрофа.
Спачатку эксперты Еўрасаюза лічылі, што беларускія спецыялісты няправільна робяць даследаванні і ставяць дыягназы, але потым прадстаўнікі ЕС пагадзіліся з высновамі беларускіх навукоўцаў.
Belradio.fm
Средства для интимной гигиены Lactacyd: Забота о здоровье и комфорте с научным подходом
Средства для интимной гигиены Lactacyd надежный выбор тех, кто ценит здоровье, комфорт и безопасность, благодаря научному подходу и натуральным компонентам, эти продукты помогают поддерживать естественный баланс микрофлоры.
Читать