Штогод у свеце выяўляецца каля 9 мiльёнаў выпадкаў туберкулёзу, ад хваробы памiрае больш чым 1 мiльён 700 чалавек. I хоць паказчыкi па гэтай iнфекцыi ў нашай рэспублiцы з’яўляюцца аднымi з лепшых у краiнах СНД, сiтуацыя з туберкулёзам знаходзiцца на кантролi ва ўрадзе i Мiнiстэрстве аховы здароўя.
Як расказаў начальнiк упраўлення арганiзацыi медыцынскай дапамогi Мiнiстэрства аховы здароўя Iгар Броўка, у нашай краiне была распрацавана i прынята Дзяржаўная праграма “Туберкулёз” на 2005—2009 гады. Яе рэалiзацыя дазволiць аднавiць матэрыяльную базу процiтуберкулёзных устаноў, набыць сучаснае лячэбнае i дыягнастычнае абсталяванне. У рамках праграмы ўкараняюцца новыя тэхналогii ў аказаннi меддапамогi хворым. Апошнiя два гады ў рэспублiцы праводзяцца абавязковыя прафiлактычныя рэнтгенафлюараграфiчныя даследаваннi i агляды насельнiцтва.
Гэтыя i iншыя мерапрыемствы дапамаглi знiзiць захворваемасць на 2,7 працэнта. А сярод дзяцей i падлеткаў — на 35,2 працэнта. На 10 працэнтаў знiзiлася i смяротнасць.
Британские учёные доказали, что отсыпаться на выходных – полезно
Британские учёные выяснили, что отсыпание в выходные, с целью компенсировать недостаток сна в будние дни, не является плохой практикой, как считают некоторые.
Читать