Сегодня: Четверг, 14 мая 2026
  • Прислать новость
  • Контакты
ВОЛОЖИН.com
подписывайтесь на ВОЛОЖИН.com | ВОЛОЖИН.by  будьте в курсе последних новостей
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
ВОЛОЖИН.com
No Result
View All Result
Главная Новости Экономика и бизнес

Кожны год Беларусь будзе прадаваць прадпрыемстваў на 5 мільярдаў долараў?

01.11.2007
| Экономика и бизнес

Эксперты называюць распродаж “Інтэгралаў” ды “Мотавелазаводаў” новай эканамічнай палітыкай краіны. І зазначаюць, што грошай за заводы нам хопіць ажно на 30 год, бо ў Беларусі прамысловай уласнасці на 132 мільярды долараў.
Беларусь прадала замежнікам “Мотавелазавод” і Velcom, а днямі прэзідэнт заявіў пра магчымы продаж кантрольнага пакета акцый “Інтэграла”. Ніколі раней нашая краіна не прадавала так шмат сябе. Аднак усе здзелкі – без адкрытых аўкцыёнаў і тэндэраў, часам нават нечаканыя для супрацоўнікаў прададзеных прадпрыемстваў.
Паўгода таму ў красавіку кіраўнік дзяржавы казаў зусім іншае:
“Калі і будзе прыватызацыя, яна будзе адкрытай і сумленнай. Ніякай наменклатурнай, кланавай і нядобрасумленнай прыватызацыі ў краіне не будзе”.
Рэдактар “БДГ” Пётр Марцаў называе тое, што прыватызацыя адбываецца “закулісна”, – натуральным. Бо ні эканамічная, ні палітычная сістэма краіны не прадугледжваюць рынкавых спосабаў продажу прадпрыемстваў. А эканамічная сітуацыя падштурхоўвае ўлады вырашаць грашовае пытанне тэрмінова. Аднак у будучым прыватызацыя стане больш адкрытай:
“Няма паўнавартаснага фондавага рынку, няма прыватнага капіталу, дзяржава не мае досведу правядзення прыватызацыі, няма ведаў, інфраструктуры, інвестыцыйных фондаў, няма буйных банкаў.
Нейкая сістэма на працягу наступнага года выбудуецца, яна будзе больш цывілізаваная, рашэнне будзе прымаць не адзін чалавек, не група людзей ва ўрадзе. Мы, як заўсёды, трошкі спазняемся”.
Эканаміст Леанід Заіка ўпэўнены, што такую прыватызацыю трэба забараніць, а па тых здзелках, што ўжо адбыліся, пачынаць крымінальныя справы:
“Хто ведае, як прадалі “Мотавелазавод”? Хто ведае, як прадалі акцыі “Велкома”? Што з гадзіннікавым заводам? Цяпер у выніку неэфектыўнай эканамічнай палітыкі патрабуюцца грошы, і ўсе памылкі кіраўніцтва кампенсуюць продажам уласнасці.
Трэба зрабіць наадварот – забараніць продаж, зрабіць рэвізію, аўдыт прадпрыемстваў, высветліць, чаму яны такія. А потым прымяняць санацыю ці што іншае, вырашаць асобна лёс кожнага прадпрыемства, а не проста – выставілі на продаж, хутчэй канцы ў ваду — і прадалі”.
Усе эксперты зазначаюць, што прыватызацыю варта было пачынаць раней. Бо цяпер яна вымушаная. Справа тут нават не ў грошах, якія атрымае краіна ад продажу прадпрыемстваў (магчыма, цяпер яны сапраўды большыя, чым маглі быць некалькі год таму).
Эканаміст Аляксандр Чубрык лічыць, што калі б прадпрыемствы былі прададзеныя раней, увесь гэты час яны б працавалі больш эфектыўна на краіну:
“Тыя грошы, якія бюджэт атрымае ад прыватызацыі зараз, гэта толькі частка таго, што ён мог бы атрымаць. Калі б прадпрыемствы былі прададзеныя на некалькі гадоў раней, то на працягу ўсіх гэтых год прадпрыемства працавала б больш эфектыўна, чым цяпер, не патрабавала б субсідыяў з бюджэту. Былі б меншыя выдаткі бюджэту, а даходы былі б большымі.
Тут справа не толькі ў велічыні даходу бюджэту ад продажу прадпрыемстваў, а ў тым, колькі гэтае прадпрыемства потым будзе прыносіць у бюджэт”.
Пры гэтым эканаміст спасылаецца на станоўчы прыклад суседзяў, дзе прыватызацыя была праведзена значна раней:
“У Эстоніі сярэдні заробак за першае паўгоддзе гэтага года склаў 1100 долараў, у Беларусі – 330. Такім чынам, мы маем у тры разы меншы заробак. У Літве, у Латвіі, у Польшчы заробкі паўсюль вышэй, чым у Беларусі, у некалькі разоў. Усе гэтыя краіны зрабілі рэформы і прыватызацыю раней, і цяпер яны маюць з гэтага выгаду”.
Эканаміст Леанід Заіка называе распродаж беларускіх прадпрыемстваў “новай эканамічнай палітыкай краіны”. Па яго разліках, грошай за заводы нам хопіць ажно на 30 год:
“У краіне прамысловай уласнасці — на 132 мільярды долараў.
І мы з вамі будзем дрэннымі гаспадарамі, сядзем і будзем прадаваць па 5 мільярдаў долараў у год гэтай уласнасці. І будзем так па 5 мільярдаў прадаваць 30 год. Што гэта, палітыка такая?”
Пры гэтым ён кажа, што аддаваць заводы шэйхам з арабскіх краінаў няварта. Больш падыходзяць расійскія алігархі.
Наста Ігнатовіч
Еўрапейскае радыё для Беларусі

Ещё интересные новости

Экономика и бизнес

Лукашенко потребовал ускорить разведку новых месторождений нефти в Беларуси

22.07.2025

22 июля на совещании Александр Лукашенко дал указание активизировать геологоразведочные работы и ускорить разработку новых залежей углеводородов.

Читать
Картофель

Лукашенко раскрыл картофельный заговор

10.06.2025
Лукашенко об историческом максимуме гибели скота

Лукашенко сообщил об историческом максимуме гибели скота в Беларуси

29.05.2025
дом из клееного бруса

Дома из клееного бруса: современное решение для комфортного жилья

17.05.2025
Лукашенко: Беларусь готова принять на работу 100-150 тыс. пакистанских специалистов

Лукашенко готов принять на работу до 150 тыс. пакистанских мигрантов

11.04.2025

Последние новости

Александр Лукашенко дал согласие на назначение Виталия Бычковского на должность председателя Воложинского райисполкома

В Воложинском районе новый председатель райисполкома

20.11.2025
Добрые новости из Воложинского района: спасатели помогли аистёнку вернуться в гнездо

Добрые новости: сотрудники МЧС помогли птенцу аиста

23.07.2025

Лукашенко потребовал ускорить разведку новых месторождений нефти в Беларуси

22.07.2025

© 2005 – 2025, Воложин.com – Воложинский городской портал

При полном копировании или частичном использовании новостей, фотографий и других материалов сайта активная индексируемая ссылка на ВОЛОЖИН.com обязательна!!!

  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье и красота
  • Экономика и бизнес
  • Политика
  • Мировые новости
  • Авто
  • Культура
  • Технологии
  • Спорт
  • Прислать новость
  • Контакты
No Result
View All Result

© 2005 - 2025, Воложин.com - Воложинский городской портал