Сегодня: Понедельник, 19 января 2026
  • Прислать новость
  • Контакты
ВОЛОЖИН.com
подписывайтесь на ВОЛОЖИН.com | ВОЛОЖИН.by  будьте в курсе последних новостей
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
  • Главная
  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье
  • Экономика
  • Политика
  • Авто
  • Культура
  • IT
  • Спорт
No Result
View All Result
ВОЛОЖИН.com
No Result
View All Result
Главная Новости Культура

“Крамбамбуля” падвяла вынікі першай пяцігодкі і выпусціла новы дыск

25.05.2007
| Культура

КрамбамбуляНа днях гурт “Крамбамбуля” выдаў адразу два дыскі – “Крамбамбуля The Best”, у які ўвайшлі лепшыя песні за 5 гадоў існавання праекту, і новы альбом “Крамбамбуля Сьвяточная”. VIP-прэзентацыя з гэтай нагоды адбылася ў рэстаране “Савецкі”, былой дачы савецкіх міністраў, і была вытрымана ў стылістыцы лепшых гадоў застою.
“Крамбамбулю” павіншавалі такія вядомыя асобы, як артыст Аляксей Шадзько, мадэльер Іван Айплатаў, музыка Аляксандр Кулінковіч, актрыса Святлана Зелянкоўская, галоўны трэнер мінскага “Дынама” Аляксандр Хацкевіч, пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас і глава шведскай дыпмісіі Штэфан Эрыксан, драматург Андрэй Курэйчык, пісьменнік Адам Глобус. Госці вечарыны атрымалі спецвыпуск парадыйнай газеты “Ўраджай”, у якой высмейваюцца савецкія традыцыі, бо некаторыя з іх ёсць і ў сучаснай Беларусі.
Але ж асноўнай часткай імпрэзы быў выступ “Крамбамбулі” і прэзентацыя новых дыскаў.
Нагадаем, што за першыя 2,5 гады існавання “Крамбамбуля” выдала тры альбомы – “Паўлітры добрага настрою”, “Крамбамбуля 1,5. Каралі раёну” і “Радыё Крамбамбуля 0,33 FM”. Чаму чацвёртая праца пабачыла свет толькі праз 2,5 гады? “Крамбамбуля Сьвяточная” – гэта практычна першая плытка, над якой мы маглі працаваць колькі нам хацелася, – гаворыць лідэр гурта Лявон Вольскі. – Не было нейкіх абмежаванняў па часе на студыі, як гэта было з першым альбомам, ды мы самі нікуды не гналіся, як гэта было з другім і трэцім дыскамі”.
Новы альбом – гэта 12 песень, цалкам прысвечаных святам. Гэта і Новы год, і Каляды, і Дзень св. Валянціна. Але ёсць і тыя, якія больш вядомыя замяжой – Дзень св. Патрыка і Хэлаўін. Між іншым музыкі спяваюць і пра Дзень Кастрычніцкай Рэвалюцыі, 1 Мая і Дзень дурня. “Яны вельмі розныя, як і наша стаўленне да іх, – гаворыць лідэр “Крамбамбулі”.- Калі разглядаць іх на бытавым узроўні, дык нічога – проста выхадныя. Але калі спяваеш пра іх, заглядаеш у іх гісторыю і сучасныя іх праявы, дык часам робіцца вельмі сумна”. Але “трэба працаваць і памнажаць пазітыў, як бы цяжка ні было. Бо цяжка будзе заўжды, пакуль некалі не стане лёгка ад разумення таго, колькі добрага было зроблена, калі было цяжка”.
Адзначым, што “Крамбамбуля Сьвяточная” – гэта першы альбом, які запісаны без запрошаных вакалістаў. Раней выступалі СяргейМіхалок, Аляксандр Куллінковіч і Гюнеш Абасава. Па словах Л. Вольскага, “мы хацелі зрабіць нешта з Сяргеем Міхалком, але ён быў увесь час заняты новым альбомам “Ляпісаў”, і турбаваць яго нам было неяк няёмка. Тым не менш, мне падаецца, што пэўны плюс у гэтым ёсць. Атрымалася нейкае вяртанне да каранёў”.
На “Сьвяточнай” няма хіту накшалт “Абсэнту” ці “Гасьцей”. Але ж, на думку Вольскага, “гэта самы эклектычны альбом ў нашай гісторыі, не такі хіт-арыентаваны, і таму шмат каму ён падабаецца не з першага праслухоўвання”. Прыемна адзначыць, што дыск утрымлівае тэксты песень і інфармацыю пра гісторыю кожнага свята.
Акрамя таго, прэзентацыю альбому “Крамбамбуля Сьвяточная” была прымеркаваная і да пяцігодзьдзя творчай дзейнасці. Дыск “Крамбамбуля The Best” утрымлівае 15 лепшых песень за 5 год.

Ещё интересные новости

Группа Дрозды
Культура

Группа «Дрозды» объявила о прощальных гастролях

28.05.2025

Популярный в Воложине и всей Беларуси белорусский музыкальный коллектив «Дрозды» сообщил о проведении прощального тура летом 2025 года, который, как утверждается, ознаменует окончание их двадцатилетней карьеры. Лидер группы, Виталий Карпанов...

Читать
Сериал The Last of Us

Названа дата выхода второго сезона сериала The Last of Us

20.05.2024
Арнольду Шварценеггеру установили кардиостимулятор

«Стал машиной»: Арнольду Шварценеггеру установили кардиостимулятор

25.03.2024
Сериал “Джентльмены”

Сериал «Джентльмены» Гая Ричи – новый виток в карьере британского режиссера

24.03.2024
Алла Пугачёва, народная артистка СССР, в своем комментарии в Instagram ответила на высказывания стаса Михайлова относительно уехавших артистов.

Алла Пугачева ответила Стасу Михайлову: «Му*ак ты, Стасик»

06.03.2024

Последние новости

Александр Лукашенко дал согласие на назначение Виталия Бычковского на должность председателя Воложинского райисполкома

В Воложинском районе новый председатель райисполкома

20.11.2025
Добрые новости из Воложинского района: спасатели помогли аистёнку вернуться в гнездо

Добрые новости: сотрудники МЧС помогли птенцу аиста

23.07.2025

Лукашенко потребовал ускорить разведку новых месторождений нефти в Беларуси

22.07.2025

© 2005 – 2025, Воложин.com – Воложинский городской портал

При полном копировании или частичном использовании новостей, фотографий и других материалов сайта активная индексируемая ссылка на ВОЛОЖИН.com обязательна!!!

  • Новости
  • Воложин
  • Общество
  • Здоровье и красота
  • Экономика и бизнес
  • Политика
  • Мировые новости
  • Авто
  • Культура
  • Технологии
  • Спорт
  • Прислать новость
  • Контакты
No Result
View All Result

© 2005 - 2025, Воложин.com - Воложинский городской портал