Увесь тыдзень грыбныя дажджы
Дата: 5 сентября 2006 | Раздел: Общество
Як паведамiла карэспандэнту "Звязды" галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава, цыклон паўсюдна прынясе да нас дажджы.
У пачатку тыдня на паўночна-ўсходняй палавiне Магiлёўскай i Вiцебскай абласцей дажджы будуць вельмi моцнымi. У асобных раёнах навальнiцы. Па ўсёй тэрыторыi краiны iстотна ўзмоцнiцца вецер. Тэмпература паветра ўдзень — 13—19 градусаў. У другой палове тыдня дажджоў стане менш, i яны будуць мець кароткачасовы характар. Тэмпература паветра ўначы 6—13 градусаў, удзень 16—22, а ў пятнiцу на поўднi краiны — да 24


