ГЛАВНАЯ НОВОСТИ О ГОРОДЕ ИСТОРИЯ ФОТО ФОРУМ ЧАТ ЗНАКОМСТВА КОНТАКТЫ
ВОЛОЖИН.com - Воложинский городской портал
 
НОВОСТИ
 

У выхадныя — да 16 градусаў марозу

Дата: 4 ноября 2006 | Раздел: Общество



У блiжэйшыя днi ў Беларусi захаваецца халоднае надвор’е, паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава.

Сёння ўдзень снег пройдзе ў многiх раёнах рэспублiкi. На асобных участках дарог галалёдзiца. У начны час тэмпература паветра панiзiцца да 3-8 градусаў марозу, па поўначы рэспублiкi пры праясненнях — да мiнус 13. Удзень будзе ад нуля да мiнус 5 градусаў. I толькi ў заходнiх раёнах Брэсцкай i Гродзенскай абласцей паветра прагрэецца да плюс 2 градусаў.

У нядзелю снег чакаецца пераважна па паўднёва-заходняй палавiне рэспублiкi. На дарогах захаваецца галалёдзiца. Начная тэмпература стане яшчэ нiжэйшай i складзе 4—10 градусаў марозу, па паўночным усходзе пры праясненнях — да мiнус 12—16 градусаў. Удзень у асноўным ад нуля да мiнус 6 градусаў, а ў заходнiх раёнах Брэсцкай вобласцi будзе да плюс 2 градусаў.

У панядзелак снег пройдзе на большай частцы тэрыторыi краiны. Чакаецца слабая завiруха. Тэмпературны фон iстотна не зменiцца. 7 лiстапада пройдзе дождж. У начны час будзе ад нуля да мiнус 6 градусаў, удзень — ад нуля да 5 градусаў цяпла. У Брэсцкай вобласцi тэмпература паветра складзе плюс 2 градусы.



Звязда



версия для печати | обсудить на форуме


Новости раздела:

Депутаты приняли законопроект, ужесточающий ответственность за распространение детской порнографии и проституции

Как студенты помогают труженикам села?

Завершено расследование уголовного дела о детской порнографии в интернете

В ходе Европейских дней наблюдений за птицами в Беларуси зафиксировано порядка 27 тысяч пернатых 95 видов

5 октября - День учителя

 

   
Rambler's Top100

Хостинг, домены