ГЛАВНАЯ НОВОСТИ О ГОРОДЕ ИСТОРИЯ ФОТО ФОРУМ ЧАТ ЗНАКОМСТВА КОНТАКТЫ
ВОЛОЖИН.com - Воложинский городской портал
 
НОВОСТИ
 

У пасёлку Сьвіслач адбылася акцыя пратэсту супраць будаўніцтва хімічнага заводу

Дата: 30 марта 2008 | Раздел: Общество



У пасёлку Сьвіслач Пухавіцкага раёну адбылася несанкцыянаваная акцыя пратэсту супраць будаўніцтва ў гэтай мясцовасьці хімічнага заводу. Больш за сотню жыхароў пасёлку з плякатамі каля гадзіны стаялі пад пільным наглядам супрацоўнікаў міліцыі.

Акцыя адбылася побач зь мясцовым стадыёнам. Раней актывісты грамадзкай ініцыятыўнай групы зьвярнуліся да мясцовых уладаў з заяўкай на правядзеньне мітынгу на самім стадыёне. Аднак ім адмовілі, спасылаючыся на тое, што на стадыёне ў гэты дзень павінны прайсьці футбольны матч паміж камандамі школьнікаў.

Па завяршэньні акцыі пратэсту, затрымалі аднаго зь яе ўдзельнікаў Сяргея Абразоўскага і склалі адміністрацыйны пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага сходу. Аналягічны пратакол на спадара Абразоўскага быў складзены і 22 сакавіка, калі мітынг пратэсту адбыўся ў суседнім пасёлку Дружны. Напярэдадні яго выклікалі ў міліцыю, а затым адвезьлі ў суд. Там яму ўручылі павестку зьявіцца на судовае паседжаньне 10 красавіка.

Жыхары пасёлкаў Дружны, Сьвіслач і іншых населеных пунктаў пратэстуюць супраць прадпрыемства хімічнай вытворчасьці, якое плянуе будаваць расейская прыватная кампанія “Аўгуст-Бел”. Плянуецца, што на заводзе будзе вырабляцца 18 відаў пэстыцыдаў — хімічных сродкаў для сельгасвытворчасьці. Жыхары выказваюцца за правядзеньне мясцовага рэфэрэндуму аб мэтазгоднасьці будаўніцтва прадпрыемства ў непасрэднай блізкасьці ад жылых дамоў, а таксама за правядзеньне незалежнай мэдычнай, экалягічнай і юрыдычнай экспэртызы.

Радыё Свабода



версия для печати | обсудить на форуме


Новости раздела:

Купание запрещено в более чем 40 водоемах Беларуси

Боксер Виталий Шкраба найден мертвым в своей квартире

Несколько задержанных по делу о взрыве в Минске вышли из СИЗО

Беларусь выйшла ў сусветныя лідэры па самагубствах

В организме белорусов обнаружены радионуклиды

 

   
Rambler's Top100

Хостинг, домены