У нядзелю і панядзелак — моцныя снегапады
Дата: 11 ноября 2007 | Раздел: Общество
У суботу да нас завiтае актыўны атмасферны фронт з боку Заходняй Еўропы, якi прынясе мокры снег i дождж, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава.
Удзень 10 лiстапада ападкi па Гомельскай вобласцi даволi моцныя. У асобных раёнах туман, на дарогах галалёдзiца. Ад мiнус 2 да 4 цяпла. У нядзелю i панядзелак з боку Украiны праз усходнюю частку Беларусi пачне рухацца магутны цыклон, якi яшчэ больш пагоршыць надвор’е. Снег i мокры снег, часам вельмi моцны, будзе ў нядзелю на ўсходзе краiны, а ў панядзелак паўсюдна. Моцныя снегапады могуць выклiкаць налiпанне снегу на электраправадах i дрэвах, аж да аварыйных сiтуацый. У асобных раёнах краiны чакаюцца завiрухi, а на дарогах — снежныя заносы. Тэмпература ўначы 11—12 лiстапада — ад 4 марозу да 1 градуса цяпла, удзень — мiнус 3—плюс 3. Амаль увесь наступны тыдзень у краiне часам будзе iсцi снег, месці завiруха. Тэмпература ўначы — 1—6 градусаў марозу, пры праясненнi — да мiнус 10 градусаў; удзень — ад мiнус 4 да плюс 1 цяпла.


