У Беларусi на гэтым тыднi будзе сухое i малавоблачнае надвор’е
Дата: 27 марта 2007 | Раздел: Общество
У блiжэйшыя трое сутак Беларусь яшчэ застанецца ва ўладзе Скандынаўскага антыцыклону, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Вольга Фядотава. Пры павышаным фоне атмасфернага цiску захаваецца сухое, малавоблачнае надвор’е.
У начныя гадзiны тэмпература паветра складзе ад мiнус 3 да плюс 3 градусаў, а 28 i 29 сакавiка месцамi чакаюцца замаразкi да мiнус 5 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 10—16 градусаў. Да канца гэтага тыдня ў рэспублiцы захаваецца павышаны фон атмасфернага цiску. Тэмпература паветра iстотна не зменiцца: уначы па-ранейшаму будзе халаднавата, а ўдзень — 11—16 градусаў вышэй за нуль.


