У Беларусi 2 сакавiка аб’яўлена штармавое папярэджанне
Дата: 2 марта 2007 | Раздел: Общество
У Беларусi 2 сакавiка аб’яўлена штармавое папярэджанне ў сувязi са складанымi ўмовамi надвор’я, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспублiканскiм гiдраметэацэнтры.
Ноччу на большай частцы тэрыторыi рэспублiкi, а днём месцамi чакаецца туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзiца. Рэспублiканскi гiдраметэацэнтр перадаў адпаведную iнфармацыю ў службы ДАI i МНС.


