ГЛАВНАЯ НОВОСТИ О ГОРОДЕ ИСТОРИЯ ФОТО ФОРУМ ЧАТ ЗНАКОМСТВА КОНТАКТЫ
ВОЛОЖИН.com - Воложинский городской портал
 
НОВОСТИ
 

Сёньня Дзяды

Дата: 2 ноября 2007 | Раздел: Общество



2 лістапада адзначаецца Дзень памяці продкаў — Дзяды. Гэта час роздуму і ўспамінаў. У гэты дзень беларусы традыцыйна наведвалі сямейныя сядзібы й могілкі, парадкавалі іх перад зімой і ўспаміналі продкаў. Вясною тое робіцца на Радуніцу, восеньскае памінаньне называюць "Дзяды".

Ці прылятаюць душы нашых продкаў у нашы бэтонныя дамы? Ці вяртаюцца яны туды, дзе нішто не нагадвае пра той сьвет, у якім яны былі людзьмі? Ніхто не адкажа нам. Але чакаць дзядоў трэба. Гэтак ужо павялося, і ня намі заведзены гэты парадак. І мы кажам: Сьвятыя Дзяды, ляцеце сюды!


Што робяць на Дзяды

Перад Дзядамі заўжды мылі вокны начыста. З аднаго боку гэта - сакральны акт адкрываньня шляху сьвятлу й душам. З другога - цалкам практычная завядзёнка: па Дзядах зазвычай прыходзяць маразы.

На стале мусіць быць багата страваў. Традыцыйна яны ўвасаблялі спрадвечныя мары беларускія пра сытасьць - сыры, кілбасы, сальцісоны, кумпякі, яечня з салам. Куцьцю запраўлялі салам або маслам, варылі халадзец, пяклі бліны або варылі клёцкі "з душамі", - то бок з кавалачкамі сала, мяса або фаршу ўсярэдзіне. Кавалачак такога бліна ці клёцкі кладзём на асобную талерку дзядам.

Хіба не абысьціся бяз чаркі. Але абавязкова й для дзядоў.

Трэба й сьвечка. Добра, калі з храму.

Некалі спраўлялі Дзяды Масьленыя, Мясаедныя, Стаўроўскія, Стрэчанскія, Поставыя (перад Вялікім постам). На Палесьсі дзядоў асобна памінаюць у пятніцу, а бабаў - у суботу. Шмат традыцый ужо ня вернеш. Ня кожнага разу ёсьць магчымасьць пад’ехаць на самыя магілы, а нават і на тыя нашы малыя беларускія бацькаўшчыны, родавыя котлішчы. Але заўсёды ёсьць магчымасьць пабыць сам-насам і паразважаць.

Сяргей Харэўскі
Наша Ніва



версия для печати | обсудить на форуме


Новости раздела:

Цены на продовольственные товары в Минске в январе—сентябре выросли почти на 20%

Минэнерго: Белорусская АЭС, вероятнее всего, будет построена на Островецкой площадке

Лукашенко запретил детям оздоровляться за рубежом более трех раз в одной стране

Депутаты приняли законопроект, ужесточающий ответственность за распространение детской порнографии и проституции

Как студенты помогают труженикам села?

 

   
Rambler's Top100

Хостинг, домены