Праваслаўная царква: другі дзень Вялікдня павінен быць выходны

“З нашага боку пазіцыя застаецца ранейшай: натуральна, гэтыя святы павінны быць выходнымі днямі, як ва ўсім хрысціянскім свеце, - сказаў у інтэрв’ю Рацыі прэс-сакратар Беларускай Праваслаўнай Царквы Андрэй Петрашкевіч. - Але пазіцыю дзяржавы хай каментуюць прадстаўнікі дзяржавы”.

Андрэй Петрашкевіч патлумачыў неабходнасць вольнага ад працы панядзелка: “Падрыхтоўка да Вялікдня, сустрэчы светлага ўваскрашэння Хрыстова патрабуе ад чалавека вельмі шмат фізічных высілкаў. А ў панядзелак людзі наведваюць сваіх родных і сваякоў… Таму другі дзень Вялікадня заўсёды быў выходным у нармальных умовах”.



Огигинал новости «Праваслаўная царква: другі дзень Вялікдня павінен быць выходны»   -
«Новости на ВОЛОЖИН.com»   -