ГЛАВНАЯ НОВОСТИ О ГОРОДЕ ИСТОРИЯ ФОТО ФОРУМ ЧАТ ЗНАКОМСТВА КОНТАКТЫ
ВОЛОЖИН.com - Воложинский городской портал
 
НОВОСТИ
 

Польскія ВНУ адчыняюць дзьверы для беларускіх студэнтаў

Дата: 9 мая 2006 | Раздел: Общество



Ад сёньняшняга дня беларускія студэнты, якіх выключылі з ВНУ за палітычную ці грамадзкую дзейнасьць, могуць зьвяртацца ў польскія ВНУ, каб працягнуць там навучаньне – польскі ўрад пакрывае кошты навучаньня, а таксама гарантуе стыпэндыю ў памеры каля 400 даляраў для трохсот беларусаў.

Дырэктар праграмы стыпэндыяў Варшаўскага унівэрсытэту прафэсар Ян Маліцкі паінфармаваў, што беларускія студэнты, якіх выключылі за грамадзкую ці палітычную дзейнасьць і якія хацелі б працягнуць навучаньне ў Польшчы, павінны зьвярнуцца з адпаведнымі заявамі да 20 чэрвеня.

Ад ліпеня ў Варшаўскім унівэрсытэце пачынаюцца курсы польскай мовы для беларускіх студэнтаў, якія будуць вучыцца ў Польшчы. А ад 1 кастрычніка студэнты разьедуцца ў абраныя для працягу навучаньня ВНУ – па ўсёй краіне. Да праграмы дапамогі беларускім студэнтам, якая носіць імя Кастуся Каліноўскага, далучыліся каля 100 вышэйшых навучальных установаў. Кожнаму беларусу гарантаванае месца ў інтэрнаце, а таксама стыпэндыя ў памеры 1240 злотых, гэта каля 410 даляраў.

Усё гэта сталася магчымым дзякуючы падпісанаму 30 сакавіка пагадненьню паміж прадстаўнікамі польскіх ВНУ, прэм'ер-міністрам Польшчы Казімежам Марцінкевічам і лідэрам аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандрам Мілінкевічам.

(Марцінкевіч: ) “Свабода пачынаецца ва унівэрсытэтах – так было заўсёды ва ўсім сьвеце. Менавіта таму беларускія студэнты, якіх выключылі ці яшчэ выключаць зь іхных навучальных установаў за грамадзкую ці палітычную дзейнасьць, за любоў да свабоды, атрымаюць нашую дапамогу. Гэта сымбаль гэтай дарогі да свабоды”, – заявіў у часе падпісаньня дамовы Казімеж Марцінкевіч.

Выключаныя студэнты зь Беларусі могуць зьвяртацца ў канцылярыю Варшаўскага ўнівэрсытэту, што на вуліцы Кракаўскае прадмесьце ў Варшаве ці ў беларускі інфармацыйны пункт, які знаходзіцца таксама ў польскай сталіцы.



версия для печати | обсудить на форуме


Новости раздела:

Арестованный гражданин Германии организовывал секс–туры в Брест

На первое сентября в Беларуси будут заморозки

Сотрудник МИД Беларуси вернулся из США без Тани Козыро

На этой неделе в Беларуси будет дождливо, прохладно и ветрено

«Молодой фронт» зарегистрируется в Литве

 

   
Rambler's Top100

Хостинг, домены