ГЛАВНАЯ НОВОСТИ О ГОРОДЕ ИСТОРИЯ ФОТО ФОРУМ ЧАТ ЗНАКОМСТВА КОНТАКТЫ
ВОЛОЖИН.com - Воложинский городской портал
 
НОВОСТИ
 

На выхадныя — навальнічныя дажджы і шквалісты вецер

Дата: 17 августа 2007 | Раздел: Общество



У суботу тэрыторыя Беларусі трапіць пад уплыў актыўнага маларухомага атмасфернага фронту, паведаміў рэдакцыі начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

Таму ўначы на 18 жніўня на большай частцы, а ўдзень месцамі па рэспубліцы пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Уначы ў асобных раёнах дажджы вельмі моцныя. Пры навальніцах месцамі ўзмацненне ветру да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы — 13—19, удзень — 19—25, толькі ў Гомельскай і па паўднёваму ўсходу Магілёўскай вобласці — да 30 градусаў цяпла.

У нядзелю на тэрыторыю нашай краіны пачне рухацца антыцыклон з умераных шырот кантынента. На большай частцы рэспублікі 19 жніўня — без ападкаў, за выключэннем паўднёвага ўсходу, дзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ўначы — 9—15, удзень 20—26 градусаў.

У аўторак да нас зноў завітае спякотнае паветра з боку Чорнага мора. Тэмпература паветра ўдзень будзе дасягаць 24—30, а па паўднёва-ўсходняй палове рэспублікі нават да 34 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ



версия для печати | обсудить на форуме


Новости раздела:

Союз поляков в Беларуси отметил свое 20-летие

11 белорусов обвиняют по делу о детском порно

В Беларуси процветает пассивный алкоголизм

МЗС Нідэрландаў: “Нельга ігнараваць інтарэсы чарнобыльскіх дзяцей”

Сентябрь обещает быть теплым

 

   
Rambler's Top100

Хостинг, домены