ГЛАВНАЯ НОВОСТИ О ГОРОДЕ ИСТОРИЯ ФОТО ФОРУМ ЧАТ ЗНАКОМСТВА КОНТАКТЫ
ВОЛОЖИН.com - Воложинский городской портал
 
НОВОСТИ
 

На выхадныя iстотна пацяплее, але ўначы чакаюцца замаразкi

Дата: 3 мая 2007 | Раздел: Общество



Сёння ўдзень у многiх раёнах пройдуць кароткачасовыя ападкi ў выглядзе дажджу i мокрага снегу. У ноч на 4 мая пад уплывам зоны павышанага цiску ападкаў не будзе, але падмарозiць да 0 — мiнус 4 градусаў, на глебе месцамi — да 6 градусаў марозу. Удзень 4 мая ў паўночнай палове краiны пройдуць дажджы. Тэмпература паветра будзе вагацца ад 6 цяпла на поўначы да плюс 17 градусаў на паўднёвым захадзе Беларусi. У суботу месцамi, а ў нядзелю па паўночнаму ўсходу краiны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ў выхадныя ўначы 0—4 цяпла, месцамi па паўночнаму ўсходу слабыя замаразкi; удзень — 8—14 градусаў, у Брэсцкай i Гродзенскай абласцях — да 19 цяпла. Згодна з папярэднiмi прагнозамi, у пачатку наступнага тыдня ўзмоцнiцца ўплыў антыцыклону i ападкаў не будзе. Тэмпература паветра ўначы каля 0, удзень — 11—16, а на паўднёвым захадзе — да 17—21 градуса цяпла.



версия для печати | обсудить на форуме


Новости раздела:

Зельцер приговорен к 3 годам лишения свободы

Синоптики сделали штормовое предупреждение на 9 августа

Министерство жилищно-коммунального хозяйства угрожает

Подготовка к 1 сентября обойдется родителям в 275-858 тыс. рублей

Умеренно теплая погода с дождями ожидается в Беларуси на следующей неделе

 

   
Rambler's Top100

Хостинг, домены