ГЛАВНАЯ НОВОСТИ О ГОРОДЕ ИСТОРИЯ ФОТО ФОРУМ ЧАТ ЗНАКОМСТВА КОНТАКТЫ
ВОЛОЖИН.com - Воложинский городской портал
 
НОВОСТИ
 

На наступным тыднi чакаецца да мінус 30

Дата: 17 февраля 2007 | Раздел: Общество



Як паведамiла начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Валянцiна Скрабец, у нядзелю ападкаў не чакаецца. Але падзьме паўднёвы вецер, удзень яго парывы ўзмоцняцца да 14 метраў у секунду. Тэмпература паветра ў начны час складзе 9—15 градусаў марозу, па паўднёвым усходзе краiны (уключаючы Гомельскую i Магiлёўскую вобласцi) яна панiзiцца да мiнус 18—23 градусаў. Удзень будзе ад нуля да мiнус 6 градусаў.

У панядзелак надвор’е ў Беларусi зноў пачне мяняцца. Месцамi пройдзе невялiкi мокры снег. На дарогах з’явiцца слабая галалёдзiца. На большай частцы краiны будзе воблачна. Тэмпература паветра ў начны час павысiцца i складзе ад нуля да мiнус 6 градусаў. Удзень яна будзе вагацца ад мiнус 3 да плюс 2 градусаў.

20 лютага вецер зменiцца на паўночны i ў Беларусi пачне халаднець. На наступным тыднi захаваецца вельмi халоднае надвор’е з начным марозам да 15—20 градусаў, пры праясненнях да мiнус 27 градусаў. Дзённая тэмпература не перавысiць у многiх раёнах рэспублiкi 6—15 градусаў марозу.

Узмацненне марозу чакаецца ў асноўным 21—22 лютага. Тэмпература паветра ўначы гэтымi днямi панiзiцца да 25 градусаў. Пры гэтым на паўднёва-заходняй палавiне рэспублiкi маразы не будуць такiмi моцнымi. Начная тэмпература паветра ў пачатку тыдня тут складзе мiнус 6—14 градусаў, а дзённая — ад 3 да 10 градусаў нiжэй за нуль.

22 лютага ўначы чакаецца 17-23 градусы нiжэй за нуль, пры праясненнях — да мiнус 30 градусаў. Удзень тэмпература паветра складзе 15-20 градусаў. У Брэсцкай i Гродзенскай абласцях — ад 9 да 14 градусаў нiжэй за нуль.


Звязда



версия для печати | обсудить на форуме


Новости раздела:

Цены на продовольственные товары в Минске в январе—сентябре выросли почти на 20%

Минэнерго: Белорусская АЭС, вероятнее всего, будет построена на Островецкой площадке

Лукашенко запретил детям оздоровляться за рубежом более трех раз в одной стране

Депутаты приняли законопроект, ужесточающий ответственность за распространение детской порнографии и проституции

Как студенты помогают труженикам села?

 

   
Rambler's Top100

Хостинг, домены