ГЛАВНАЯ НОВОСТИ О ГОРОДЕ ИСТОРИЯ ФОТО ФОРУМ ЧАТ ЗНАКОМСТВА КОНТАКТЫ
ВОЛОЖИН.com - Воложинский городской портал
 
НОВОСТИ
 

На гэтым тыдні ў Беларусі будзе холадна і дажджліва

Дата: 4 сентября 2007 | Раздел: Общество



На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца халаднаватае і дажджлівае надвор’е, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

Сёння днём па ўсёй тэрыторыі краіны месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра складзе ад 14 да 20 градусаў вышэй за нуль. У Гомельскай і Магілёўскай абласцях паветра прагрэецца да плюс 23 градусаў. 5 і 6 верасня пераважна па паўднёвым захадзе пройдуць дажджы. Начныя тэмпературы складуць 7—13 градусаў цяпла, удзень чакаецца 14—20 градусаў вышэй за нуль, на паўднёвым усходзе будзе прыметна цяплей: ноччу 11—16 градусаў вышэй за нуль, а ўдзень — плюс 21—25 градусаў. Паводле папярэдніх прагнозаў сіноптыкаў, у канцы тыдня вільготнае паветра, што паступае ў Беларусь з Балтыйскага мора, зноў прынясе кароткачасовыя дажджы.

Жнівень гэтага года быў самым цёплым з усіх летніх месяцаў, адзначыла Вольга Фядотава. Сярэднямесячная тэмпература склала 18—21 градус, што на 2—3 градусы вышэй за кліматычную норму. Такі цёплы жнівень адзначаўся толькі другі раз за апошнія 60 гадоў (яшчэ цяплейшы ён быў у 1992 годзе).

Апошні месяц лета быў бедны на ападкі: у сярэднім выпала толькі 32 мм, або 42 працэнты да кліматычнай нормы. Такая невялікая колькасць ападкаў у жніўні адзначаецца адзін раз у 10 гадоў. Што датычыцца верасня, то, як мяркуецца, па тэмпературы і ападках ён будзе блізкі да сярэдніх шматгадовых значэнняў, адзначыла спецыяліст. Сярэдняя тэмпература складзе 11—13 градусаў цяпла, а колькасць ападкаў — 50—70 мм. Гэта будзе класічны верасень з умерана цёплым надвор’ем, дажджамі і невялікім перапынкам на "бабіна лета".



версия для печати | обсудить на форуме


Новости раздела:

Цены на продовольственные товары в Минске в январе—сентябре выросли почти на 20%

Минэнерго: Белорусская АЭС, вероятнее всего, будет построена на Островецкой площадке

Лукашенко запретил детям оздоровляться за рубежом более трех раз в одной стране

Депутаты приняли законопроект, ужесточающий ответственность за распространение детской порнографии и проституции

Как студенты помогают труженикам села?

 

   
Rambler's Top100

Хостинг, домены