ГЛАВНАЯ НОВОСТИ О ГОРОДЕ ИСТОРИЯ ФОТО ФОРУМ ЧАТ ЗНАКОМСТВА КОНТАКТЫ
ВОЛОЖИН.com - Воложинский городской портал
 
НОВОСТИ
 

“КоммерсантЪ” не верыць “Белпошце”

Дата: 10 ноября 2007 | Раздел: Общество



Кіраўніцтва расійскай газеты “КоммерсантЪ” упэўненае ў тым, што выключэнне шэрагу расійскіх газет з падпіснога каталогу РУП “Белпошта” звязанае з незадавальненнем беларускіх уладаў асвятленнем у выданнях “КоммерсантЪ”, “Московский комсомолец” і “Независимой газете” беларускіх падзеяў.

У інтэрв’ю Рацыі намеснік галоўнага рэдактара газеты “КоммерсантЪ” Азер Мурсаліеў адзначыў, што яго здзіўляе не той факт, што цяпер у Беларусі немагчыма будзе падпісацца на гэтыя выданні, а тое, што гэта можна было рабіць раней.

- Мяркую, што прычына ў тым, што гэтыя выданні не ўпісваюцца ў інфармацыйную карціну, якую фармуюць у Беларусі.

Паводле Мурсаліева, гэта не першыя перашкоды, з якімі сутыкаецца “КоммерсантЪ” на тэрыторыі Беларусі.

- У нас перыядычна здараліся і здараюцца праблемы ў такіх краінах, як Беларусь. Праблемы былі ў нашых карэспандэнтаў. У нашага адмысловага карэспандэнта і фотакора, якія ўваходзяць у крамлёўскі пул. Падчас візіта Пуціна ў Беларусь нашых карэспандэнтаў спрабавалі не пусціць на прэс-канферэнцыю.

Як нагадаў Рацыі журналіст крамлёўскага пула Андрэй Калеснікаў, гэткі лёс на саміце кіраўнікоў краін СНД у Мінску тады напаткаў не яго аднаго.

- Калі вы памятаеце, менавіта журналісты гэтых выданняў былі выключаныя з ліку журналістаў, якія могуць наведаць саміт СНД у Мінску. Быў вялізны скандал. Амаль усе журналісты крамлёўскага пула дэманстратыўна выйшлі тады з залі на знак пратэсту.

Гэты выпадак, як згадвае Азер Мурсаліеў, быў “у фокусе” і таму атрымаў вялізны розгалас. Але бываюць у карэспандэнтаў “Коммерсанта” прыгоды і “драбнейшыя”. Такія, напрыклад, як прысуджэнне беларускаму карэспандэнту ў чэрвені мінулага году штрафу. Быццам бы за лаянку ў грамадскім месцы.

- Мы прызвычаіліся да гэтага, бо таксама працуем у большасці краінаў Сярэдняй Азіі. Такога плану падзеі, на жаль, нас ўжо перасталі здзіўляць.

У эканамічную немэтазгоднасць падпіскі на выдаленыя з каталога расійскія выданні Адрэй Калеснікаў таксама не верыць і толькі спачувае беларускім чытачам.

- Яны крыху розныя, але ў цэлым чытаныя ў Маскве і не толькі газеты. Вельмі шкада.

Азер Мурсаліеў запэўніў, што для іх важны кожны чытач, пазбаўлены магчымасці чытаць газету у Беларусі, а таму камерцыйныя і юрыдычныя службы выдавецкага дома “КоммерсантЪ” абавязкова разгледзяць магчымасць паўплываць на пазіцыю “Белпошты”.

Застаецца нагадаць, што ў чэрвені 2005 года ў пракуратуры Беларусі разглядалі магчымасць прыцягнення да адказнасці газеты “Московский комсомолец” за апублікаваны ў красавіку артыкул “Лукаблудие”, дзе, на думку дэпутата Віктара Кучынскага, меліся выказванні, якія абражаюць як нашу краіну, так і асабіста Аляксандра Лукашэнку.

Тады магчымасці прыцягнуць расійскіх журналістаў да адказнасці не знайшлі. Але вольнасці слова, як высвятляецца зараз, не даравалі.

Вадзім ДОЎНАР
Радыё Рацыя



версия для печати | обсудить на форуме


Новости раздела:

Зельцер приговорен к 3 годам лишения свободы

Синоптики сделали штормовое предупреждение на 9 августа

Министерство жилищно-коммунального хозяйства угрожает

Подготовка к 1 сентября обойдется родителям в 275-858 тыс. рублей

Умеренно теплая погода с дождями ожидается в Беларуси на следующей неделе

 

   
Rambler's Top100

Хостинг, домены