Да выхадных iстотна пацяплее
Дата: 24 апреля 2007 | Раздел: Общество
У блiжэйшыя днi на тэрыторыю Беларусi завiтае цёплае паветра. Аднак, як паведамiла галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава, сёння чакаюцца невялiкiя дажджы.
Тэмпература паветра — 10—16 градусаў, а ў Брэсцкай i Гродзенскай абласцях — да 20. Ужо 24 красавiка над тэрыторыяй Беларусi ападкаў увогуле не будзе. У ноч на сераду яшчэ халаднавата — 1—8 цяпла, удзень — 14—20. Сапраўды камфортнае сонечнае надвор’е ўсталюецца ў чацвер—пятнiцу, калi тэмпература паветра будзе дасягаць 16—22 градусаў.


