БХД ў межах “Народнага кантролю” дамагаецца спынення незаконнага будаўніцтва свінакомплексаў пад Маладзечна

Два вялізарныя свінакомплексы, на сто тысяч галоў кожны, плануецца пабудаваць у Маладзечанскім раёне. 1 снежня ў Маладзечне прайшлі грамадскія слуханні па гэтай тэме. Як заўсёды слуханні прайшлі не для грамадства, а каб «выканаць працэдуру». Абвестка аб правядзенні грамадскіх слуханняў была размешчана ў мясцовай газеце дробным почыркам. Тэрыторыя, на якой плануецца будоўля, ужо даўно размечаная, а рашэнне а пабудове агучана ў СМІ, паведамляе Мінскі абласны каардынатар аргкамітэту БХД Павал Пракаповіч.

Будаваць сінакомплексы сумнавядомы бізнэсовец Чыж збіраецца, як заўсёды, ў абыход экалагічных нормаў. Ці, лепш сказаць, згодна з сучаснымі нормамі беларускага рэжыму: не звяртаючы асаблівай увагі на нормы. І калі будаваць дамы на касцях ахвяраў Халакосту Чыж не змог, таму што ўмяшаўся МЗС Ізраіля, то са свінакомплексамі справа значна цяжэйшая: пытанне цалкам унутраннае, «правільныя» экалагічныя эксперты гатовыя падпісаць любыя заключэнні, а грамадзяне Маладзечанскага раёну для Чыжа не праблема.

Санітарныя зоны вакол свінакомплексаў самавольна скарочаны ўладамі, адзін са свінакомплексаў плануецца пабудаваць за тры кіламетры ад Маладзечна. У праектных разліках плануемых свінакомплексаў шмат памылак. Праектныя рашэнні па ўтылізацыі адходаў распрацаваны ў недастатковых колькасцях і па састарэлых дацкіх тэхналогіях, якія даўно ўжо лічацца небяспечнымі ў краінах Еўразвязу.

Функцыянаванне двух агромністых свінакомплексаў немінуча прывядзе да забруджвання паветра, грунтовых вод, глебы, нанясе непапраўную шкоду навакольнаму асяроддзю і здароў’ю грамадзян.

Замест таго, каб укладаць інвестыцыі ў найноўшыя тэхналогіі, працаваць з поўнай адказнасццю перад беларускім грамадствам і перад будучымі пакаленнямі беларусаў, Юрый Чыж думае толькі пра ўласны прыбытак. Свінакомплексы будуюцца выключна з крытэраў максімальнай фінансавай выгоды. І падаецца ўсё гэта як выкананне патрабаванняў кіраўніка краіны аб павелічэнні пагалоў’я свіней, бо зараз небыта існуе пагроза харчовай небяспекі. Пра экалагічную небяспеку, якая ўжо наканаваная беларусам у выніку злачынных рашэнняў, ніхто не ўзгадвае.

Для Аляксандра Лукашэнкі ўжо даўно адзіная вартая клопатаў небяспека—свая асабістая.

Пабудаваць так, як будзе бяспечна для прыроды і людзей, для Юрыя Чыжа занадта дорага. Пад час грамадскіх слуханняў выступоўцы з боку ўладаў і заказчыка альбо не адказвалі па сутнасці на пытанні грамадзян, альбо ўвогуле не лічылі патрэбным адказваць.

Забеспячэнне аховы навакольнага асяроддзя, экалагічнасць праектаў — не абавязковыя крытэры для сённяшняй улады.

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя патрабуе неадкладна спыніць будаўніцтва свінакомплексаў у абыход экалагічных нормаў і пачынае грамадскую кампанію ў рамках «Народнага кантролю” аб спыненні незаконнага будаўніцтва свінакомплексаў у Маладзенчанскім раёне.

Источник: bchd.info

You might also like