ГЛАВНАЯ НОВОСТИ О ГОРОДЕ ИСТОРИЯ ФОТО ФОРУМ ЧАТ ЗНАКОМСТВА КОНТАКТЫ
ВОЛОЖИН.com - Воложинский городской портал
 
НОВОСТИ
 

Палітычная Рада аб’яднаных дэмакратычных сілаў прыняла стратэгію дзейнасці агульнанацыянальнай кампаніі “ЗА СВАБОДУ”

Дата: 23 мая 2006 | Раздел: Политика



22 траўня ў Мінску прайшло паседжанне Палітычнай рады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў (АДС), на якім была прынятая двухгадавая стратэгія дзейнасці агульнанацыянальнай кампаніі “ЗА СВАБОДУ”. Галоўнай мэтай агульнанацыянальнай кампаніі “ЗА СВАБОДУ” будзе дасягненне свабодных выбараў.

- Спосабы гэтага дасягнення – самыя розныя. Гэта цэлы шэраг кампаніяў, якія маюць комплексны характар, такія, як інфармацыйная, сацыяльная, ці кампанія грамадскага ціску на ўладу, - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч.

Сябры Палітрады зацвердзілі таксама, што да моманту рэарганізацыі арганізацыйных структураў АДС выканаўчыя функцыі будуць выконваць структуры былога Штаба Адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў. Вырашана, што Палітычная рада і Выканаўчы камітэт АДС працягваюць сваю дзейнасць, пры гэтым цэнтральны і рэгіянальныя штабы мусяць быць пераўтвораныя ў выканаўчыя камітэты Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, мэтай дзейнасці якіх будзе ажыццяўленне агульнанацыянальнай кампаніі “ЗА СВАБОДУ”.



версия для печати | обсудить на форуме


Новости раздела:

Европарламент принял резолюцию по Беларуси

Палата представителей приняла во втором чтении законопроект "Об информации, информатизации и защите информации"

Актер Евгений Крыжановский назначен главным идеологом ЛДП

9 октября Европарламент примет резолюцию о ситуации в Беларуси

Лукашенко: Беларусь готова на любые отношения с ЕС

 

   
Rambler's Top100

Хостинг, домены