ГЛАВНАЯ НОВОСТИ О ГОРОДЕ ИСТОРИЯ ФОТО ФОРУМ ЧАТ ЗНАКОМСТВА КОНТАКТЫ
ВОЛОЖИН.com - Воложинский городской портал
 
НОВОСТИ
 

Урад Латвіі адгукнуўся на зварот Аляксандра Мілінкевіча з просьбай не дапусціць закрыцця адзінай у Латвіі беларускай школы

Дата: 21 марта 2007 | Раздел: Политика



Лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч у студзені 2007 года звярнуўся да прэм’ер-міністра Латвійскай рэспублікі Айгарса Калвыціса с просьбай прыкласці ўсе магчымыя намаганні дзеля захавання і развіцця адзінай у Латвіі беларускай школы, якая знаходзіцца ў Рызе. Школа апынулася на мяжы закрыцця, між іншым, з прычыны пазбаўлення падтрымкі з боку беларускай дзяржавы.

У адказе міністра адукацыі і навукі Латвіі, накіраваным Аляксандру Мілінкевічу, пазначаецца, што размова ўжо не ідзе пра закрыццё беларускай школы. Паводле дзейнага ў Латвіі заканадаўства ў галіне адукацыі, муніцыпалітэты маюць права рэарганізоўваць і зачыняць школы, але са згоды міністэрства адукацыі і навукі, якое не атрымлівала запыту аб закрыцці школы з боку Рыжскай гарадской Рады.

Міністэрства адукацыі і навукі Латвіі заявіла таксама аб гатоўнасці ўзяць удзел у перамовах па вырашэнні праблемаў школы.

Звяртаючыся да прэм’ер-міністра Латвіі, Аляксандр Мілінкевіч казаў пра палітыку вынішчэння беларускай мовы і культуры, якую вядзе рэжым у Беларусі:

- Сучаснае кіраўніцтва Беларусі не рупіцца пра сваю нацыянальнаю меншасць, як гэта робяць усе краіны-суседзі, якія разумеюць, што дыяспара з’яўляецца моцным фактарам развіцця і дэмакратызацыі метраполіі, - адзначыў у лісце да прэм’ер-міністра Латвіі Аляксандр Мілінкевіч. - Сёння беларуская дыяспара ў краінах ЕС, Амерыкі і Канады выступае ў падтрымку працэсаў дэмакратызацыі Беларусі, звяртае ўвагу ўрадаў сваіх краінаў да палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Беларускі рэжым у адказ на гэта пазбаўляе дзяржаўнай падтрымкі нелаяльныя яму асяродкі беларускай дыяспары. Гэта адбываецца на фоне знішчэння беларускага школьніцтва ў Беларусі, поўная адсутнасць сярэдняй-спецыяльнай і вышэйшай адукацыі на роднай беларускай мове, палітыка актыўнага выцяснення з ужытку беларускай мовы ў самой этнічнай дзяржаве вядзе і да палітыкі дзяржаўнага неспрыяння беларускім школам за мяжой, - падкрэсліў Аляксандр Мілінкевіч.

У сітуацыі, якая склалася вакол беларускай школы ў Рызе, адзначыў Аляксандр Мілінкевіч, застаецца спадзяванне толькі на Латвійскую дзяржаву. Аляксандр Мілінкевіч выказаў перакананне, што захаванне і сур’ёзная падтрымка Латвійскай дзяржавай беларускай школы ў Рызе паспрыяе аб’яднанню дэмакратычна арыентаванай беларускай супольнасці Латвіі, захаванню асяродкаў беларускай культуры ў Еўропе і стане праявай рэальнай падтрымкі дэмакратычным працэсам у Беларусі.


Даведка: Беларуская нацыянальная супольнасць у Латвіі налічвае больш за 90 тысяч і з’яўляецца другой па колькасці ў краіне. У 1994 г. пры 15-й Рыжскай сярэдняй школе намаганнямі Латвійскага таварыства беларускай культуры “Сьвітанак” была адкрыта падрыхтоўчая група, а з 1-га верасня 1994 г. пачаў працу першы клас Беларускай школы. З 1995 г. школа была прыпісана да 75-й рыжскай сярэдняй школы-гімназіі. На сённяшні дзень школа знаходзіцца ў вельмі цяжкім становішчы.



версия для печати | обсудить на форуме


Новости раздела:

Европарламент принял резолюцию по Беларуси

Палата представителей приняла во втором чтении законопроект "Об информации, информатизации и защите информации"

Актер Евгений Крыжановский назначен главным идеологом ЛДП

9 октября Европарламент примет резолюцию о ситуации в Беларуси

Лукашенко: Беларусь готова на любые отношения с ЕС

 

   
Rambler's Top100

Хостинг, домены