ГЛАВНАЯ НОВОСТИ О ГОРОДЕ ИСТОРИЯ ФОТО ФОРУМ ЧАТ ЗНАКОМСТВА КОНТАКТЫ
ВОЛОЖИН.com - Воложинский городской портал
 
НОВОСТИ
 

Павел Якубовіч: "БНР з'яўляецца часткай гісторыі беларусаў"

Дата: 22 марта 2008 | Раздел: Политика



Дыскусія на тэму Беларускай Народнай Рэспублікі і яе значэння для беларускай дзяржаўнасці адбылася ў рэдакцыі прэзідэнцкай газеты "Советская Белоруссия" з удзелам дырэктара Інстытута гісторыі Аляксандра Кавалені, вядомых беларускіх гісторыкаў Віталя Скалабана, Уладзіміра Ляхоўскага, Валянціна Мазца ды іншых. Справаздача з яе надрукаваная ў сённяшнім нумары выдання.

Галоўны рэдактар "СБ" Павел Якубовіч у сваім выступе адзначыў: "БНР з'яўляецца часткай гісторыі беларусаў. Так, рамантычная ідэя, якая сутыкнулася з суворымі рэаліямі 1917-1918 гадоў, была асуджана на паразу, і таму трагічны лёс людзей, якія арганізавалі БНР… Сам факт, што ўпершыню ў гісторыі, у 1918 годзе, беларусы зрабілі спробу стварыць незалежную дзяржаву, - гэта заслугоўвае павагі".

Усе ўдзельнікі дыскусіі былі адзінымі ў тым, што БНР была этапам станаўлення беларускай дзяржаўнасці.

Нагадаем, 25 сакавіка адзначаецца Дзень Волі (праўда, пакуль не на дзяржаўным узроўні). У 1918 годзе ў Мінску была абвешчаная дзяржаўная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Дэмакратычныя сілы запланавалі на 25 сакавіка традыцыйнае святочнае шэсце ў беларускай сталіцы.



версия для печати | обсудить на форуме


Новости раздела:

Российские СМИ: «Ситуация для властей Беларуси может стать драматичной»

Ермошина "похлопотала за оппозицию", но местные власти ее не послушали

Калякин: мы просим генпрокурора остановить репрессии в отношении оппозиции

Кремль констатировал смерть Союза Беларуси и России

Папа Римский не принял приглашение Лукашенко

 

   
Rambler's Top100

Хостинг, домены