Беларускае тэлебачанне здымае фільм пра Аляксандра Мілінкевіча

Беларускае тэлебачанне здымае фільм пра Аляксандра МілінкевічаЯк стала вядома прэсавай службе днямі здымачная група дзяржаўнага тэлебачання наведала Бершты Шчучынскага раёна, родную вёску лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча.

Здымачная група знаходзілася ў вёсцы больш за гадзіну. Тэлевізіёншчыкаў цікавіў перш за ўсё драўляны дом, што належыць лідару аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Яны запісалі таксама шэраг інтэрв’ю з жыхарамі вёскі, падчас якіх высвятлялі стаўленне мясцовых жыхароў да Аляксандра Мілінкевіча.

Нагадаем, што падчас выбарчай кампаніі вёска Бершты, якая знаходзіцца ў памежнай зоне ў пушчы на самай мяжы з Літвой, была пад пільным кантролем адпаведных служб. Міліцыя часта праводзіла ў вёсцы аперацыю “нелегал” – дакументы спраўджвалі ва ўсіх, хто ўязджаў ды выязджаў з вёскі, па вуліцах хадзілі міліцыянты з дубінкамі. Адна з закінутых хат недалёка дома Аляксандра Мілінкевіча выкарыстоўвалася нават пад наглядальны пункт за домам лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл.



Огигинал новости «Беларускае тэлебачанне здымае фільм пра Аляксандра Мілінкевіча»   -
«Новости на ВОЛОЖИН.com»   -