Аляксандру Мілінкевічу ўручаюць прэмію імя Сахарава
Прэмія імя Сахарава “За свабоду думкі” заснаваная Эўрапарламэнтам у 1998 годзе й прысуджаецца штогод за “дасягненьні ў справе абароны правоў чалавека ды яго асноўных свабодаў, а таксама за павагу да міжнароднага заканадаўства й развіцьцё дэмакратыі”. Намінантаў вылучаюць дэпутацкія фракцыі Эўрапарламэнту альбо група дэпутатаў. Вылучэньне кандыдатуры Мілінкевіча падтрымала набуйная фракцыя Эўрапарламэнту “Эўрапейская народная партыя – эўрапейскія дэмакраты”.
Цырымонія ўручэньня прэміі трансьлюецца па канале “Эўраньюс”. |