ГЛАВНАЯ НОВОСТИ О ГОРОДЕ ИСТОРИЯ ФОТО ФОРУМ ЧАТ ЗНАКОМСТВА КОНТАКТЫ
ВОЛОЖИН.com - Воложинский городской портал
 
НОВОСТИ
 

Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з Хавьерам Саланай і Бенітай Ферэра-Вальднер

Дата: 31 января 2006 | Раздел: Политика



Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з Хавьерам Саланай і Бенітай Ферэра-Вальднер Працягваецца візіт беларускай дэлегацыі на чале з Аляксандрам Мілінкевічам у Брусэль Лідэр дэмакратычных сілаў Беларусі сустрэўся з камісарам па пытаннях замежных стасункаў Еўрасаюза Бенітай Ферэра-Вальднер, а таксама з вярхоўным прадстаўніком ЕС па замежнай палітыцы і палітыцы бяспекі Хаўерам Саланай.

Беларуская дэлегацыя, у якую акрамя Аляксандра Мілінкевіча ўваходзяць прадстаўнікі ягонай каманды Сяргей Калякін, Вінцук Вячорка і Анатоль Лябедзька, узяла ўдзел у працы пастаяннай сустрэчы міністраў замежных справаў усіх краін, што ўваходзяць у Еўрасаюз

На сустрэчы з Бенітай Ферэра-Вальднер Аляксандр Мілінкевіч казаў пра тое, каб у адрозненні ад палітыцы самаізаляцыі, якую праводзіць сённяшняе кіраўніцтва беларускай дзяржавы, Еўропа спрасціла візавы рэжым для беларускіх грамадзян. Падчас размовы было таксама закранута пытанне стварэння і развіцця разнастайных крыніц праўдзівай інфармацыі для грамадзян Беларусі.

Аляксандр Мілінкевіч выказаў пазіцыю аб’яднаных дэмакратычных сіл адносна месца беларускай праблематыкі ва ўзаемадачыненнях ЕС-Расія:

- Еўропа павінна даць ясны пасыл - дэмакратычная і прадказальная добрасуседская Беларусь ляжыць у глыбінным інтарэсы Расіі. Дэмакратычныя сілы ў Беларусі не нясуць антырасійскіх настрояў, - заявіў Аляксандр Мілінкевіч.

На традыцыйнай сустрэчы 25 міністраў замежных справаў краінаў Еўрасаюза, якая сёння была прысвечана Беларусі, Аляксандар Мілінкевіч выступіў з дакладам пра сітуацыю ў краіне і адказаў на шматлікія пытанні дыпламатаў.

У сваім выступе Аляксандр Мілінкевіч падкрэсліў рэальнае аб’аднанне дэмакратычных сіл.

- За некалькі гадоў упартай працы мы пабудавалі ў Беларусі надзвычайна шырокае аб’яднанне дэмакратычных партый: кансерватары, лібералы, сацыял-дэмакраты, камуністы, партыі зялёных і жанчын, сотні няўрадавых арганізацый, незалежныя прафсаюзы - усе паядналіся, каб вярнуць Беларусь да каштоўнасцей свабоды, дэмакратыі, незалежнасці краіны, якая стаіць пад пагрозай страты ў выніку безадказнай палітыкі цяперашняй улады. Зараз нашая агульная мэта - дэмакратычная незалежная краіна Беларусь як неад’емная частка еўрапейскай цывілізацыйнай прасторы.

Беларускую дэлегацыю прыняў Генеральны сакратар Еўрапейскага саюза, вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежнай палітыцы і палітыцы бяспекі Хаўер Салана. Рэагуючы на выказванні Аляксандра Мілінкевіча, ён адзначыў надзвычай важную ролю аб`яднання дэмакратычных сіл Беларусі: як шырокага спектра палітычных партый, гэтак і непалітычных грамадскіх арганізацый ды ініцыятыў. Хаўер Салана запэўніў, што Еўрасаюз разглядае Беларусь як незалежную еўрапейскую краіну з несумненнай дэмакратычнай перспектывай.

Візіт беларускай дэлегацыі на чале з Аляксандрам Мілінкевічам у Брусель працягваецца.



версия для печати | обсудить на форуме


Новости раздела:

Освобождены все представители оппозиции, задержанные по делу о взрыве в Минске 4 июля

Около Ошмян задержан активист демсил Иван Крук

В Беларуси началось выдвижение кандидатов в депутаты парламента

Российские СМИ: «Ситуация для властей Беларуси может стать драматичной»

Ермошина "похлопотала за оппозицию", но местные власти ее не послушали

 

   
Rambler's Top100

Хостинг, домены