ГЛАВНАЯ НОВОСТИ О ГОРОДЕ ИСТОРИЯ ФОТО ФОРУМ ЧАТ ЗНАКОМСТВА КОНТАКТЫ
ВОЛОЖИН.com - Воложинский городской портал
 
НОВОСТИ
 

Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь

Дата: 13 марта 2007 | Раздел: Политика



Сёння адбылася сустрэча лідэра дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандра Мілінкевіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Зеевам Бен-Ар'е.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя магчымыя варыянты развіцця палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Зееў Бен-Ар’е адзначыў, што Ізраіль падтрымлівае і далучаецца да ўсіх ініцыятываў Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі.

Аляксандр Мілінкевіч прапанаваў стварыць беларуска-ізраільскую адукацыйную праграму, дзякуючы якой, моладзь з Беларусі мела б магчымасць удасканальваць веды ў галіне эканомікі, паліталогіі, дзяржаўнага будаўніцтва. Аляксандр Мілінкевіч абмеркаваў таксама з амбасадарам Ізраіля магчымасці падтрымкі сучаснай нацыянальнай беларускай культуры.

Пасля заканчэння сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Зеевам Бен-Ар'е, лідэр дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч адзначыў:

- Ізраіль – гэта краіна, значная частка жыхароў якой сваім паходжаннем звязаны з Беларуссю. Многія з грамадзянаў Ізраіля маюць тут сваякоў. Ёсць значная зацікаўленасць у Беларусі і з боку ізраільскага бізнэсу. Таму працэсы, якія адбываецца ў нашай краіне, не пакідаюць абыякавым тамтэйшае грамадства і ўплывовыя палітычныя сілы Ізраіля выказваюць намеры супрацоўнічаць з беларускімі дэмакратамі. І гэтая зацікаўленасць ёсць таксама з нашага боку, таму спадзяюся, што сённяшняя сустрэча гэта толькі пачатак нашых кантактаў, - сказаў Аляксандр Мілінкевіч.



версия для печати | обсудить на форуме


Новости раздела:

США заявили о возможности отмены санкций в отношении Беларуси

Признает ли Беларусь независимость Абхазии и Южной Осетии?

Беларусь может стать первой жертвой "холодной войны"

Александр Рар: Запад пойдет на радикальное смягчение своей позиции по отношению к Беларуси

Москва хочет включить Абхазию и Южную Осетию в состав союзного государства?

 

   
Rambler's Top100

Хостинг, домены