Аляксандр Мілінкевіч названы лаурэатам прэміі імя А. Сахарава “За свабоду думкі” за 2006 год

Рашэнне было прынята некалькі хвілінаў таму, галасаваннем на пленарным паседжанні Еўрапарламента.

- Сёння амаль паўмільярда еўрапейцаў працягнула Беларусі руку падтрымкі і партнерства. Гэта перамога маральных прынцыпаў. Еўропа падтрымала дэмакратычную Беларусь, грамадзяне якой імкнуцца і вельмі высока цэняць свабоду, праўду і справядлівасць, - пракаментаваў Аляксандр Мілінкевіч рашэнне Еўрапарламента.

Прэмія імя А.Сахарава За свабоду думкі“ заснавана Еўрапарламентам у 1988 годзе і прызначаецца штогод за “дасягненні ў справе абароны правоў чалавека і яго асноўных свабодаў”.



Огигинал новости «Аляксандр Мілінкевіч названы лаурэатам прэміі імя А. Сахарава “За свабоду думкі” за 2006 год»   -
«Новости на ВОЛОЖИН.com»   -