ГЛАВНАЯ НОВОСТИ О ГОРОДЕ ИСТОРИЯ ФОТО ФОРУМ ЧАТ ЗНАКОМСТВА КОНТАКТЫ
ВОЛОЖИН.com - Воложинский городской портал
 
НОВОСТИ
 

А.Мілінкевіч патрабуе КДБ спыніць пераслед за іншадумства

Дата: 16 июля 2007 | Раздел: Политика



Лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч накіраваў зварот да старшыні Камітэту дзяржаўнай бяспекі РБ С.Сухарэнка і старшыняў абласных упраўленняў КДБ з патрабаваннем спыніць пераслед за іншадумства студэнтаў, якія навучаюцца за мяжой па праграмах для рэспрэсаванай моладзі.

“У апошні час з боку супрацоўнікаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі пашырылася практыка пераследу і ціску на навучэнцаў праграмы імя К. Каліноўскага. Супрацоўнікі камітэту запрашаюць студэнтаў-каліноўцаў на размовы на прыватных кватэрах, сустракаюць іх на чыгуначных вакзалах, калі стыпендыяты праграмы вяртаюцца ў Беларусь на вакацыі, наведваюць студэнтаў і іх бацькоў на ўласных кватэрах і па месцу працы. Нярэдка супрацоўнікі камітэта спрабуюць схіліць удзельнікаў праграмы імя К.Каліноўскага да так званага «супрацоўніцтва»”, - гаворыцца ў заяве лідэра дэмакратычных сіл.

Аляксандр Мілінкевіч звяртае ўвагу на тое, паводле наяўных у яго каманды шматлікіх фактаў, супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бяспекі падчас кантактаў з навучэнцамі праграмы імя К. Каліноўскага неаднаразова выкарыстоўвалі ў сваёй працы метады, якія парушаюць пералічаныя палажэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

“Інфармацыя пра факты ціску на моладзь – удзельнікаў праграмы К.Каліноўскага з боку Камітэту дзяржаўнай бяспекі, а таксама пра асобы датычныя да гэтага, з’яўляецца прадметам пільнай увагі з боку грамадзянскай супольнасці. Усім гэтым фактам будзе надавацца грамадская і міжнародная агалоска”, - падкрэсліваецца ў звароце лаўрэата прэміі Еўрапейскага Парламенту імя Андрэя Сахарава “За Свабоду думкі”

Аляксандр Мілінкевіч заклікае супрацоўнікаў КДБ у будучым устрымацца ад практыкі палітычна матываванага пераследу грамадскіх актывістаў і спыніць ціск, запужванне і спробы вярбоўкі ў дачыненні да студэнтаў-стыпендыятаў праграмы імя К.Каліноўскага.



версия для печати | обсудить на форуме


Новости раздела:

Европарламент принял резолюцию по Беларуси

Палата представителей приняла во втором чтении законопроект "Об информации, информатизации и защите информации"

Актер Евгений Крыжановский назначен главным идеологом ЛДП

9 октября Европарламент примет резолюцию о ситуации в Беларуси

Лукашенко: Беларусь готова на любые отношения с ЕС

 

   
Rambler's Top100

Хостинг, домены