ГЛАВНАЯ НОВОСТИ О ГОРОДЕ ИСТОРИЯ ФОТО ФОРУМ ЧАТ ЗНАКОМСТВА КОНТАКТЫ
ВОЛОЖИН.com - Воложинский городской портал
 
НОВОСТИ
 

"Прессбол" усё ж патрапіў на Алімпіяду

Дата: 6 августа 2008 | Раздел: Олимпиада-2008



Папулярная беларуская спартыўная газета "Прессбол" усё ж патрапіла на Алімпіяду.

Нагадаем, у лютым сёлета яна была пазбаўленая алімпійскай акрэдытацыі рашэннем выканкаму Нацыянальнага алімпійскага камітэта. У НАКу лічаць, што "Прессбол" парушыў дамову аб супрацоўніцтве, бо не ўзгадніў загаловак матэрыялу "Олимпийская помойка. НИИсследованный миллиард" пра злачынную дзейнасць некаторых работнікаў НДІ фізкультуры і спорту.

Не дачакаўшыся вяртання акрэдытацыі, "Прессбол" знайшоў іншы спосаб патрапіць у Пекін. Вось што кажа ў інтэрв'ю Еўрарадыё галоўны рэдактар газеты Уладзімір Беражкоў:

"Мы падпісалі пагадненні з журналістамі з розных краінаў. Гэта - Расія, Казахстан, Украіна, Злучаныя Штаты і Латвія. Некаторыя журналісты працуюць пад сваім прозвішчам, некаторыя працуюць пад псеўданімамі. Гэта - прадстаўнікі СМІ, якія атрымалі акрэдытацыю ў Пекіне".

Паводле словаў Беражкова, таксама згоду на супрацоўніцтва з "Прэсболам" далі спартсмены, менеджэры беларускай і расійскай алімпійскіх камандаў, якія будуць весці свае блогі на інтэрнэт-старонцы недзяржаўнага выдання.



версия для печати | обсудить на форуме


Новости раздела:

Сколько заработали победители и призеры Олимпийских игр в Пекине

Інтымнае жыцьцё ў Алімпійскай вёсцы

Летние Олимпийские игры 2008 года закрыты

Итоговая таблица Олимпиады-2008

19 медалей и полтора миллиона долларов

 

   
Rambler's Top100

Хостинг, домены