ГЛАВНАЯ НОВОСТИ О ГОРОДЕ ИСТОРИЯ ФОТО ФОРУМ ЧАТ ЗНАКОМСТВА КОНТАКТЫ
ВОЛОЖИН.com - Воложинский городской портал
 
НОВОСТИ
 

У інтэрнэце пачынаецца кампанія ў падтрымку Аляксандра Мілінкевіча

Дата: 7 марта 2006 | Раздел: Информационные технологии, Политика



Аляксандр Мілінкевіч Сёньня інтэрнэт-група падтрымкі й сайт Аляксандра Мілінкевіча абвясьцілі пра пачатак інтэрнэт–кампаніі “Музыкі за Свабоду”. Доўгатэрміновая акцыя мае на мэце падтрымку кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмакратычнай апазыцыі, а таксама стварэньне альтэрнатывы афіцыйным канцэртам “За Беларусь”.


Арганізатары заяўляюць, што акцыя “Музыкі за Свабоду” станецца працягам “Рок-каранацыі”, калі Аляксандр Мілінкевіч заявіў пра сваю прыхільнасьць да беларускай рок-музыкі. Зараз музыкам прапаноўваецца падтрымаць Аляксандра Мілінкевіча, прыняўшы удзел у згаданай кампаніі. Арганізатары заклікаюць музыкаў, кампазытараў і сьпевакоў дасылаць на інтэрнэт-сайт Аляксандра Мілінкевіча milinkevich.org паведамленьне пра сябе, а таксама музычную кампазыцыю альбо песьню для наступнага сьцягваньня карыстальнікамі. Пра мэту акцыі гаворыць адзін зь яе ініцыятараў, сябра інтэрнэт-групы й сайту Аляксандра Мілінкевіча Франак Вячорка.

(Вячорка: ) “Гэткім чынам ідзе рэкляма, “раскрутка” кандыдата сярод моладзі й людзей, прыхільных да музыкі. Зь іншага боку сайт Аляксандра Мілінкевіча набывае функцыі парталу, калі чалавек заходзіць на сайт кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмакратычных сілаў, ня толькі знаёміцца з кандыдатам, зь ягонай праграмай, але й адкрывае для сябе пласт, магчыма, новай для сябе культуры і музыкі. Чалавек адкрывае для сябе беларускі інтэрнэт”.

Паводле спадара Вячоркі, у першы ж дзень па абвяшчэньні акцыі “Музыкі за Свабоду” за ўдзел у кампаніі выказаліся шэраг вядомых беларускіх рок-гуртоў і выканаўцаў – перадусім забароненых дзяржаўнымі ўладамі. Усяго ж чакаецца каля трох дзесяткаў удзельнікаў.



версия для печати | обсудить на форуме


Новости раздела:

МТС готова купить 2% в белорусском СП за $200 млн

Признает ли Беларусь независимость Абхазии и Южной Осетии?

Беларусь может стать первой жертвой "холодной войны"

Александр Рар: Запад пойдет на радикальное смягчение своей позиции по отношению к Беларуси

Москва хочет включить Абхазию и Южную Осетию в состав союзного государства?

 

   
Rambler's Top100

Хостинг, домены