Windоws стане беларускай

Сёлета ў чэрвенi чакаецца з’яўленне беларускамоўнай версii, бадай, самага папулярнага ў свеце праграмнага забеспячэння — "Windоws". Гэту iнфармацыю пацвердзiлi прадстаўнiкi кампанii "Miсrоsоft" у Беларусi.

Па шчырасцi, беларускiм будзе толькi iнтэрфейс, так званая моўная абалонка — гэта дазволiць праграмам "размаўляць" з карыстальнiкам па-беларуску. Куды больш важна, як лiчаць спецыялiсты, цалкам забяспечыць арфаграфiчную падтрымку "Windоws". Праўда, дагэтуль невядома, наколькi запатрабаваным стане новы прадукт — усё ж такi большасць карыстальнiкаў на постсавецкай прасторы, у тым лiку ў Беларусi, працуе зусiм не з лiцэнзiйнымi, а з пiрацкiмi версiямi праграмнага забеспячэння.



Огигинал новости «Windоws стане беларускай»   -
«Новости на ВОЛОЖИН.com»   -