ГЛАВНАЯ НОВОСТИ О ГОРОДЕ ИСТОРИЯ ФОТО ФОРУМ ЧАТ ЗНАКОМСТВА КОНТАКТЫ
ВОЛОЖИН.com - Воложинский городской портал
 
НОВОСТИ
 

У Менску імкліва растуць цэны на жыллё

Дата: 10 февраля 2007 | Раздел: Экономика и бизнес



У студзені 2007 года па дадзеных аналітычнага цэнтра Realt.by – на другасным рынку жылля Менска цэны нерухомую маёмасць выраслі на 10,8 %. За месяц сярэдняя цана прапановы кватэр у г. Менску вырасла на 131$ да ўзроўню 1345 $/кв.м.

У параўнанні з мінулым месяцам аб’ём прапаноў паменшыўся з 2745 да 2280 аб’ектаў.

У студзені хутчэй усяго раслі цэны на адна- і двухпакаёвыя кватэры. За месяц адна- і двухпакаёвыя кватэры падаражэлі на 13,6% і 13,3% адпаведна. Трох- і чатырохпакаёвыя на 7,7% і 7,8% адпаведна.

Па велічыні сярэдніх цэнаў прапановы кватэр з’яўляюцца Цэнтральны ($1786) і Савецкі ($1507) раёны. Самыя нізкія цэны ў Завадскім ($1190) і Кастрычніцкім ($1300) раёнах. Узровень сярэдніх цэнаў у іншых раёнах сталіцы вагаецца на ўзроўні 1345$/м2.

У студзені больш за ўсё выраслі цэны на кватэры ў Цэнтральным (+12%) і ў Першамайскім (+11%) раёнах.

Кватэры ў новабудоўлях г. Менска прапаноўваюцца па камерцыйных цэнах ад 1000$ да 2000$ за квадратны метр. Сярэдняя цана прапановы долевага будаўніцтва кватэр у Менску складае 1300$/м2.



версия для печати | обсудить на форуме


Новости раздела:

Нацбанк Беларуси намерен плавно девальвировать рубль в 2009 году

Белгоспищепром не разрешает "Ивкону" привлекать иностранные инвестиции

Эксперт: В Беларуси предпочитают отечественные бренды

Кризис и Беларусь обязательно пересекутся?

Минтранс Беларуси не исключает возможности акционирования Белорусской железной дороги

 

   
Rambler's Top100

Хостинг, домены