ГЛАВНАЯ НОВОСТИ О ГОРОДЕ ИСТОРИЯ ФОТО ФОРУМ ЧАТ ЗНАКОМСТВА КОНТАКТЫ
ВОЛОЖИН.com - Воложинский городской портал
 
НОВОСТИ
 

Выйшаў музычны дыск, прысвечаны абразу Вішнеўскай Божай Маці на Валожыншчыне

Дата: 19 декабря 2011 | Раздел: Культура, Воложин



Выйшаў музычны дыск, прысвечаны абразу Вішнеўскай Божай Маці на ВаложыншчынеСапраўдным перадкалядным падарункам для жыхароў в. Вішнева Валожынскага раёна стаў выхад 14 снежня музычнага альбома, прысвечанага абразу Вішнеўскай Божай Маці.

Дыск складаецца з 8 песняў, агульным гучаннем 40 хвілін. Выданне стала магчымым дзякуючы намаганням настаяцеля касцёла, кс. Юзафа Мільдзюка. Выдавец і аўтар песні “Абраз Божай Маці Вішнеўскай” адзначыў, што альбом зроблены на добрым узроўні ў прафесійным выкананні, за які не будзе сорамна перад шматлікімі турыстамі і прыхаджанамі касцёла. Гэта першае музычнае выданне падобнага характару, зробленае па мясцовай ініцыятыве і цалкам уласнымі сіламі.

Такім чынам кс. Юзафу і прыхаджанам хочацца больш увагі прыцягнуць да справы рэстаўрацыі аднаго з старэйшых касцёлаў Беларусі, вядомага яшчэ з 1424 года.

Нагадаем, што згодна з распараджэннем паседжання Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве Культуры Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2011 года навуковым кіраўніком рэстаўрацыйных работ прызначаны вядомы беларускі мастак і рэстаўратар Алесь Пушкін.

Сяргей ЛЕСКЕЦЬ, kraj.by



версия для печати | обсудить на форуме


Новости раздела:

Бренд Налибокской пущи обсуждали участники семинара в Воложинском районе

16 марта в Воложине стартует областная акция "Книга - источник знаний"

Воложинский молочный комбинат увеличил объемы продукции в 3 раза

Воложинские браконьеры устраивают стрельбу прямо из автомобиля

В Воложинском районе прошло первое заседание Общественно-консультативного совета по развитию агроэкотуризма

 

   
Rambler's Top100

Хостинг, домены