Увага! “Бацькаўшчына” абвяшчае дзіцячы літаратурна-мастацкі конкурс
Дата: 14 февраля 2007 | Раздел: Культура
Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”» абвяшчае міжнародны дзіцячы конкурс сярод школьнікаў 12-14-гадовага ўзросту
“БЕЛАРУСЬ МАЁЙ БУДУЧЫНІ”
У сваіх працах дзеці павінны раскрыць пытанне: “Якой я бачу Беларусь, калі буду дарослым?”; асэнсаваць жыццё Радзімы, а таксама ўласнае месца ў грамадстве.
Конкурс ладзіцца па дзвюх намінацыях:
* мастацкія працы (малюнкі);
* літаратурныя творы на беларускай мове (апавяданні, нарысы, эсэ, вершы, паэмы).
Усе працы абавязкова павінны мець наступныя звесткі:
1. прозвішча;
2. імя ўдзельніка;
3. узрост;
4. поўная дата нараджэння;
5. зваротны адрас з індэксам;
6. кантактныя тэлефоны.
Прымаюцца малюнкі памерам А3 (420 х 295) і А2 (420 х 590), а таксама літаратурныя творы на беларускай мове (апавяданні, вершы, сачыненні, нарысы і інш) аб’ёмам да 10 друкаваных старонак (14 пт, адзінарны інтэрвал).
Працы на конкурс прымаюцца да 30 красавіка.
Пераможцаў чакаюць прызы.
Адрас для дасылкі:
МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
вул. Рэвалюцыйная, 15
Мінск 220030
эл.пошта: zbsb@lingvo.minsk.by, zbsb@tut.by
Кантактны тэлефон: (017) 293 74 77, (029) 625 83 78


