"Крамбамбуля" віншуе ўсіх з надыходам вясны й дорыць сваю новую песьню

Крамбамбуля Спадарства! Сябры й сяброўкі, прыяцелі, прыяцелькі, калегі, каляжанкі і іншыя сымпатычныя асобы!

Мы, “Крамбамбульцы” дзеля падвышэньня веснавога настрою дорым Вам сваю песьню. Песьня насамрэч ня новая, але й не старая, ва ўсякім выпадку, дагэтуль не была запісаная. Яна называецца “Край гарачых добрых сонцаў”, і мы верым, што гэтая музыка саграе кроў ня горай за добрае вытрыманае віно. Такім чынам, качайце, слухайце, весяліцеся! Тое, што ў краіне такая зацяглая зіма, ня мусіць быць падставаю для марозу ў Вашых сэрцах і душах. Ня трэба баяцца радасьці й сьмеху, гэта найлепшая зброя супраць беларускага холаду, шэрага неба, заледзянелагаловых людзей на нашых вуліцах (нягледзячы на наяўнасьць розных мехавых і іншых шапак на іхных галовах).

Песьня “Край гарачых добрых сонцаў”
( http://nrsm.org/mp3/kraj_haraczych_dobrych_soncau.mp3 )



Огигинал новости «"Крамбамбуля" віншуе ўсіх з надыходам вясны й дорыць сваю новую песьню»   -
«Новости на ВОЛОЖИН.com»   -