ГЛАВНАЯ НОВОСТИ О ГОРОДЕ ИСТОРИЯ ФОТО ФОРУМ ЧАТ ЗНАКОМСТВА КОНТАКТЫ
ВОЛОЖИН.com - Воложинский городской портал
 
НОВОСТИ
 

Канцэрт “Крамы” забаранілі з-за “нізкага мастацкага ўзроўню”

Дата: 14 мая 2007 | Раздел: Культура



Канцэрт-прэзентацыя новага альбома гурта “Крама”, запланаваны на 30 траўня ў мінскім клубе NIGHT STAR, забаронены. Пра гэта “Еўрапейскаму радыё” паведаміў адміністратар гурта Павел Кашырын. Паводле яго словаў, дырэкцыя вымушаная была адмовіць гурту ў памяшканні пасля тэлефанавання з “вышэйшай інстанцыі”.

Павел мяркуе, што тэлефанавалі з упраўлення ідэалогіі Мінгарвыканкаму.

На мінулым тыдні Павел Кашырын сустракаўся з кіраўніком упраўлення культуры Мінгарвыканкаму Віктарам Курашам. Гэта была чарговая спроба атрымаць разавую ліцэнзію на правядзенне канцэрту “Крамы”. У ліцэнзіі Кашырыну адмовілі. Нагодай стала тое, што, на думку ідэолагаў Мінгарвыканкаму, як музыкі, так і творы гурта “Крама” маюць нізкі мастацкі ўзровень. У той жа вечар і паступіла тэлефанаванне з выбачэннямі з клуба.

Зміцер Панямонаў
Еўрапейскае радыё для Беларусі



версия для печати | обсудить на форуме


Новости раздела:

Drum Ecstasy укомплектованы и снова не женаты

Самым высокооплачиваемым голливудским актером стал Уилл Смит

Этно-трио "Троіца" представило в интернете новую песню

Конкурс "с душком" или возможный скандал на "Беларусьфильме"

Полина Смолова попросила за выступление на "Славянском базаре" пять тысяч долларов

 

   
Rambler's Top100

Хостинг, домены