ГЛАВНАЯ НОВОСТИ О ГОРОДЕ ИСТОРИЯ ФОТО ФОРУМ ЧАТ ЗНАКОМСТВА КОНТАКТЫ
ВОЛОЖИН.com - Воложинский городской портал
 
НОВОСТИ
 

Барыс Пятровіч: “У сённяшняй сітуацыі мы кожны новы нумар часопіса “Дзеяслоў” робім як апошні”

Дата: 16 апреля 2006 | Раздел: Культура



Часопіс “Дзеяслоў” пачаў выходзіць ў 2002 годзе, перыядычнасьць – шэсьць нумароў на год. Гэта адзіны незалежны літаратурны часопіс. У 2002 годзе, калі дзяржава стварыла літаратурны холдынг, значная колькасьць пісьменьнікаў заявіла, што не будзе супрацоўнічаць з тымі выданьнямі, якія дзяржава ўзяла пад сваю апеку і сваю цэнзуру.

І вось дзякуючы таму, што зьявіўся “Дзеяслоў” пісьменьнікам ўдаецца трымаць сваё слова. Калі б не было “Дзеяслова”, то невядома, што давялось рабіць літаратарам – трымаць сваё слова і не друкавацца, адмоўчвацца альбо ісьці ў холдынг. І таму было б добра, каб ў Беларусі быў не адзін такі часопіс, бо рэдакцыйны партфель “Дзеяслова” перагружаны. Ёсьць вельмі шмат матэрыялаў цікавых, якія варта было бы друкаваць больш аператыўна, але рэдакцыя вымушаная іх прытрымліваць. Менавіта з гэтай прычыны з 2006 года быў павялічаны аб’ём часопіса на чвэрць. А ў перспектыве наступны крок – выхад часопіса штомесяц.

“У сёньняшняй сітуацыі мы кожны новы нумар робім як апошні, – гаворыць рэдактар часопіса Барыс Пятровіч. – У нас такая практыка і такая тактыка. Таму што гарантыяў ніякіх… Але, нягледзячы на гэта, апошнім часам мы пачалі даваць творы з працягам. Аб’ёмныя рэчы, раманы, ўспаміны. Вось ў красавіцкім №21 мы працягваем публікацыі рамана Кастуся Тарасава “Аўдытарская праверка альбо скарб Нясвіжскага замку”, а таксама працяг мемуарных запісаў Уладзіміра Арлова.

Гэты нумар чарговы, але ў нечым і арыгінальны. Адкрываюць нумар вершы Рыгора Барадуліна, і, апрача вершаў на беларускай мове, мы таксама прэзентуем яго вершы ў перакладзе на англійскую і французскую мову. Даем артыкул Пятра Васючэнкі пра кнігу Рыгора Барадуліна “Ксты”. Гэта блок напачатку, які прысьвечаны асобе Рыгора Барадуліна і тэме яго вылучэньня на Нобелеўскую прэмію. Другі разьдзел, прысьвечаны Чарнобылю.

У красавіку спаўняецца дваццаць гадоў з дня Чарнобыльскай трагедыі. І ў гэтым нумары ёсьць некалькі матэрыялаў, прысьвечаных гэтай тэме. Найперш – публіцыстыка знакамітага беларускага празаіка Віктара Казько, інтэрвью паэта Сяргей Законьнікава з радыёфізікам Несьцярэнкам.

А трэці блок часопіса прысьвечаны гадавіне з дня сьмерці паэта Анатоля Сыса, там будуць лісты Анатоля да паэта Віктара Шніпа, успаміны Міколы Сьцепаненкі – сябра Анатоля Сыса, вялікі артыкул, прысьвечаны творчасьці Анатоля Сыса, напісаны яго настаўнікам – прафесарм Іванам Штэйнерам з Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. І будзе падборка тых вершаў Анатоля, якія не друкаваліся, а таксама тых, які друкаваліся ў студэнцкія гады ў газетах “Гомельская праўда” І “Гомельскі ўніверсітэт”.
Вось такія асноўныя разьдзелы. Апрача таго велікія разьдзелы паэзіі, прозы, перакладаў. У гэтым нумары мы заканчваем некаторыя публікацыі, але і пачынаем новыя. Так мы пачынаем друкаваць ўспаміны Ніла Гілевіча, які ўсё сваё жыцьцё прысьвяціў адной ідэі, як ён кажа, – “беларусізацыі Беларусі”. Успаміны пачынаюцца з дзяцінства, таго часу, калі ён далучыўся да беларушчыны і пачаў жыць дзеля беларушчыны. Гэта даволі аб’ёмныя ўспаміны, мы іх будзем зьмяшчаць ў некалькіх нумарах”.

Аўтар: Станіслаў Неўміржыцкі



версия для печати | обсудить на форуме


Новости раздела:

Заметалин: Голливуд во многом обязан Беларуси

Космическое порно оценили в $1 000 000

Порнография становится высокобюджетной и высокотехнологичной

FM-станцыям даведзена ставіць болей песень па-беларуску

Победителя "Евровидения-2009" выберут телезрители и жюри

 

   
Rambler's Top100

Хостинг, домены