ГЛАВНАЯ НОВОСТИ О ГОРОДЕ ИСТОРИЯ ФОТО ФОРУМ ЧАТ ЗНАКОМСТВА КОНТАКТЫ
ВОЛОЖИН.com - Воложинский городской портал
 
НОВОСТИ
 

Барадулін вылучаны на Нобелеўскую прэмію

Дата: 31 января 2006 | Раздел: Культура



Барадулін вылучаны на Нобелеўскую прэміюРыгор Барадулін афіцыйна вылучаны на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Як паведаміў "Белорусским новостям" кіраўнік ініцыятыўнай групы па яго вылучэнні Уладзімір Някляеў, усе неабходныя дзеля гэтага дакументы былі накіраваныя ў Шведскую акадэмію літаратуры на мінулым тыдні. Кандыдатурныя заяўкі гэтая ўстанова прымае да першага лютага.

"Згодна з працэдурай, неабходна, каб прэтэндэнта вылучылі не менш за тры літаратурныя арганізацыі, — распавёў Уладзімір Някляеў. — Кандыдатуру Рыгора Барадуліна падтрымалі беларускі ПЭН-цэнтр, расейскі ПЭН-цэнтр і Саюз пісьменнікаў Украіны. Мы таксама вялі перамовы з некаторымі пісьменніцкімі суполкамі з краін Цэнтральнай і Паўночнай Еўропы, аднак яны ў гэтым годзе падтрымалі іншага кандыдата".

Нагадаем, што шэраг духоўных асоб, пісьменнікаў, мастацтвазнаўцаў выступілі з ініцыятывай вылучэння Рыгора Барадуліна на Нобелеўскую прэмію пасля прэзентацыі ў чэрвені минулага года новага зборніка паэта "Ксты". У гэтую кнігу ўвайшлі духоўныя і філасофскія вершы Барадуліна розных гадоў. Сам Рыгор Іванавіч кажа, што да свайго вылучэння ставіцца спакойна, бо разумее: любая прэмія — гэта латэрэя.

Працэдура вызначэння Нобелеўскага лаўрэата па літаратуры суправаджаецца атмасферай поўнай сакрэтнасці. У бліжэйшыя месяцы Нобелеўскі камітэт разгледзіць заяўкі. У красавіку будуць абраныя дваццаць прэтэндэнтаў на прэмію. У кастрычніку гэты спіс скароціцца да пяці прозвішчаў, пасля чаго шляхам галасавання будзе вызначаны новы ўладальнік літаратурнага Нобеля. Памер Нобелеўскай прэміі складае 10 мільёнаў шведскіх крон (прыкладна 1 мільён 300 тысяч долараў).

Па словах Уладзіміра Някляева, зусім не абавязкова, што Нобелеўскім лаўрэатам стане літаратар, вылучаны ў гэтым годзе: "Акадэмія разглядае кандыдатуры за некалькі гадоў. Да прыкладу, ужо не адзін год у статусе прэтэндэнтаў знаходзяцца расейскі пісьменнік Андрэй Бітаў і паэтэса Бэла Ахмадуліна. Андрэй Вазнясенскі ўвогуле быў вылучаны на Нобеля раней за Іосіфа Бродскага, які атрымаў прэмію ў 1987 года. Больш за тое, Бродскага вылучалі за паэзію, а Нобелеўскі камітэт адзначыў яго эсэістыку".

У мінулым годзе Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў брытанскі паэт і драматург Гаральд Пінтэр. "У сваіх п’есах ён прыадчыняе бездань, якая ляжыць пад марнасцю паўсядзённасці, і ўрываецца ў вязніцы прыгнёту", — зазначыў тады Нобелеўскі камітэт.



версия для печати | обсудить на форуме


Новости раздела:

Drum Ecstasy укомплектованы и снова не женаты

Самым высокооплачиваемым голливудским актером стал Уилл Смит

Этно-трио "Троіца" представило в интернете новую песню

Конкурс "с душком" или возможный скандал на "Беларусьфильме"

Полина Смолова попросила за выступление на "Славянском базаре" пять тысяч долларов

 

   
Rambler's Top100

Хостинг, домены