Воложинский район: GPS на тракторе победила всю местную вертикаль

Как расчистить дорогу к дому? Этому вопросу целиком был посвящен единственный выходной для многих из белорусов. Мы расскажем лишь одну историю про то, как в деревне под Минском молодая семья с маленьким ребенком просила сельские и районные власти прочистить к ним дорогу. Но вертикаль власти оказалась бессильной в решении этого вопроса по очень уважительной причине: на тракторе стоит GPS, и поэтому он не может отклониться от маршрута.

Павел Береснев, владелец автономного дома в деревне Бузуны в 35 километрах от Минска, после снегопадов оказался полностью отрезан от цивилизации. Он рассказал REALTY.TUT.BY, как пытался решить проблему с заваленной снегом дорогой.

— Жывем мы ў сваім доме ў вёсцы пад Менскам амаль год, — расказвае Павел. — Хоць участкі для будаўніцтва раздадзеныя даўно, але дарогі і электрычнасць усё яшчэ не зробленыя. З электрычнасцю, вадой мы неяк разабраліся самі — ёсць сонечныя панэлі, генератар, свідравіна. Дарога пасля дажджоў непралазная, але тут раптам здарылася зіма — і да апошняга часу праблем з даездам да хаты не было: гразь замёрзла. Сняжок я паціху ўкатваў машынай. Але зараз снега наваліла столькі, што ў пятніцу прабіцца да асфальта ўжо не змог. Лапатай жа 800 метраў не пачысціш.

У пятніцу пачаў званіць старшыні Ракаўскага сельсавета: мо яны забыліся, што ў іх тут прапісана і жыве цэлая сям’я? Ну і каб ён даў загад трактару, што чысціць вуліцы, збочыць і ў наш апендыкс. Аказалася, што нельга да нас заехаць: вуліца не здана ў эксплуатацыю, а ў трактары стаіць GPS — і ён не можа адхіляцца ад маршрута. Старшыня падказаў звярнуцца ў раён.

Набіраю Валожынскі райвыканкам: кіруючы справамі гэтай установы таксама кажа, што з GPS нічога зрабіць не можа. Але параіў назаўтра, у суботу, звярнуцца на прамую лінію да старшыні райвыканкама: калі той дасць даручэнне, то трактар збочыць і да нас. І што вы думаеце? На прамой лініі мне сказалі, што не могуць дапамагчы. І далі геніяльную параду: «Мо прыватніка якога знайдзіце». Прыватніка знайсці не праблема, але тады ёсць пытанне: за што ўсе гэтыя рабяткі ад сельсавета да райвыканкама заробкі з бюджэта атрымліваюць?

Але і гэта не канец. Патэлефанаваў яшчэ на ўровень вышэй — у Менскі аблвыканкам, таксама на нейкую прамую лінію. Уважліва запісалі маю гісторыю пра тое, як з GPS не можа справіцца аж цэлы раён, ну і паабяцалі падумаць, што можна зрабіць. Відаць, і аблвыканкам бяссільны перад GPS. Учора зноў званіў старшыні, той абнадзеіў, што будзе нам трактар — можа, сёння, у нядзелю, а можа і заўтра. Ужо панядзелак — трактар пакуль што не даехаў.

Павел говорит, что завтра в любом случае надо в Минск ехать, поэтому или частника будет искать, чтобы дорогу прочистить, или на маршрутке поедет. Проблема решаема. Но удивление у него вызывает тот факт, что в стране никто не смог дать поручение трактористу отклониться от маршрута на лишние 800 метров.

— Можа, Саўмін справіцца з задачай? Ці ўсё-такі звяртацца адразу ў Адміністрацыю прэзідэнта?

Автор: Станислав Журавлевич / REALTY.TUT.BY

You might also like