Праграма святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дню вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню горада Валожына.

На працягу ўсяго свята: работа гандлёвых радоў, лепшыя стравы беларускай нацыянальнай кухні майстроў-павароў рэстарана “Іслач”, а таксама разнастайныя шашлыкі, барбекю, рыбацкая юшка, прахладжальныя напоі і квас, экзатычныя фрукты, марожанае, кандытарскія вырабы, тавары на любы густ, бяспройгрышная латэрэя для ўдзельнікаў кірмаша.

Вуліца Савецкая9.00 – 03.00 – “Валожынскі кірмаш”.
9.00 – 22.00 – дзіцячыя атракцыёны
Пляцоўка ля кінатэатра “Юнацтва” – атракцыёны “Надуўная горка” і “Надуўны церамок”, палаткі з салодкай ватай, пап-корнам і дзіцячымі цацкамі.
Аўтастаянка ля крамы “Альянс” – каруселі для дзяцей і дарослых, машына-кран, дзіцячыя машынкі і матацыклы, дзіцячы батут, атракцыён “Астранаўт”, палаткі з дзіцячымі цацкамі, палаткі з салодкай ватай, пап-корнам.
Пляцоўка былога магазіна “Малако” – цір, палаткі з дзіцячымі цацкамі, палаткі з салодкай ватай і пап-корнам.

Плошча Свабоды9.00 – выстава-продаж работ народных майстроў народнага аб’яднання “Скарбніца” РЦК “Роднаму гораду – наша прызнанне”, ганчароў г.п. Івянец.
9.00 – выстава-конкурс кампазіцый з кветак і дэкаратыўных раслін.
9.00 – 10.40 – конкурс дзіцячага малюнка на асфальце “Мой горад у фарбах”.
11.00 – 13.00 – урачыстае адкрыццё свята “Квітней, мой горад, мая Беларусь!”, святочны марш калонаў.
13.00 – 13.30 – канцэрт арт-групы “Беларусы”.
13.30 – 13.45 – ушаноўванне самага пажылога і самага маладога жыхара г. Валожына.
13.45 – 14.15 – канцэрт заслужаннага ансамбля беларускай песні “Церніца”.

Пляцоўка ля школы-інтэрната (вуліца Партызанская)
13.30 – 18.00 – шашачны турнір, турнір па міні-футболу.

Пляцоўка ля гарадскога возера (вуліца Савецкая)
14.00 – турнір па гіравому спорту, спаборніцтвы па перацягванню каната.

Плошча Свабоды15.00 – 19.30 – ІХ рэгіянальны фестываль-конкурс выканаўцаў эстраднай песні “Адна зямля”.
19.30 – 20.00 – падвядзенне вынікаў агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне прыдамавой тэрыторыі.
20.00 – 20.30 – выступленне групы “Механіка”.
20.30 – 21.30 – узнагароджванне пераможцаў фестываля-конкурса выканаўцаў “Адна зямля”.
21.30 – выступленне зорак беларускай эстрады “Майстры мастацтва - Валожыну”.
00.00 – 00.20 – вялікі святочны феерверк.
00.20 – 03.00 – маладзежная дыскатэка.



Огигинал новости «Праграма святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дню вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню горада Валожына.»   -
«Новости на ВОЛОЖИН.com»   -