ГЛАВНАЯ НОВОСТИ О ГОРОДЕ ИСТОРИЯ ФОТО ФОРУМ ЧАТ ЗНАКОМСТВА КОНТАКТЫ
ВОЛОЖИН.com - Воложинский городской портал
 
НОВОСТИ
 

Расійскі аўтааматар збіраецца падаваць у суд на беларускую ДАІ

Дата: 17 апреля 2008 | Раздел: Авто



Працягваюцца скандалы з удзелам беларускага ДАI. Гэтым разам, як сведчыць пацярпелы грамадзянiн Расii Сяргей Астроўскi, яго спынiлi нiбыта за перавышэнне хуткасцi, а ў вынiку запатрабавалi хабар. Калi ж хлопец адмовiўся, яго збiлi i адвезлi ў РУУС.

Еўрарадыё звязалася з пацярпелым. Вось што ён распавёў пра тое здарэнне. Сяргей Астроўскi: "Яны мне пачалi расказваць страшныя гiсторыi пра тое, што да Масквы я не змагу даехаць, бо яны зараз забяруць маё пасведчанне кiроўцы i выдадуць часовае пасведчанне, якое на тэрыторыi РФ не дзейнiчае.

Маўляў, навошта табе гэтыя праблемы, бо пасведчанне, акрамя таго, яшчэ i доўга будзе мне перасылацца i г.д. Я папрасiў iх хутчэй складаць пратакол, але папярэдзiў, што напiшу там пра сваю нязгоду i пра тое, што мне ўскосна намякалi, каб я даў хабар".

Па словах хлопца, гэтая яго заява закончылася тым, што яго проста ў машыне збiлi.

Ноч хлопец правёў у iзалятары часовага ўтрымання. А ранiцай яго павезлi ў суд Цэнтральнага раёна Мінска. Разуменне, што нязгода з абвiнавачваннем можа стацца "суткамi", а згода закончыцца штрафам, прымусiла ва ўсiм "прызнацца".

За "лаянку" яму выпiсалi штраф у памеры 350 тысячаў рублёў. Пра перавышэнне хуткасцi размовы на судзе не iшло. Расiйскi аўтааматар збiраецца падаваць у суд на беларускую ДАI.



версия для печати | обсудить на форуме


Новости раздела:

Взять кредит на покупку авто стало труднее

С началом сентября увеличилось количество "сонливых" ДТП

В Беларуси может быть введено пожизненное лишение прав за повторное управление автомобилем в нетрезвом состоянии

"Белавтодор" планирует до 2015 года построить скоростные четырехполосные дороги из Минска в областные центры

Пять простых способов не уснуть за рулем

 

   
Rambler's Top100

Хостинг, домены