ГЛАВНАЯ НОВОСТИ О ГОРОДЕ ИСТОРИЯ ФОТО ФОРУМ ЧАТ ЗНАКОМСТВА КОНТАКТЫ
ВОЛОЖИН.com - Воложинский городской портал
 
НОВОСТИ
 

На хуткасці ў 258 км/г італьянец абагнаў начальніка брэсцкай міліцыі

Дата: 9 августа 2007 | Раздел: Авто



Парушэнне, якое цягне на рэкорд, адбылося днямі на аўтатрасе М1/Е30 “Брэст - Мінск - мяжа Расійскай Федэрацыі”. Інфармацыяй пра яго з "Еўрарадыё" падзяліўся адзін з супрацоўнікаў брэсцкага ДАІ.

“Па трасе ехаў італьянец, абагнаў начальніка Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама. Той, натуральна, паведаміў на бліжэйшы пост ДАІ пра тое, што аўтамабіль абагнаў яго на вялікай хуткасці”.

На вялікай хуткасці - гэта мякка сказана. Джып БМВ, якім кіраваў італьянец, разагнаўся да хуткасці ў 258 кіламетраў за гадзіну! І гэта пры дазволенай хуткасці ў 120 км/г! Праўда, па патрабаванні даішнікаў кіроўца, які быў абсалютна цвярозы, спыніў машыну і пачаў эмацыянальна тлумачыць, што спяшаецца хутчэй прайсці пашпартны кантроль…

Італьянец выслухаў тлумачэнні інспектара, заплаціў штраф, але, як паведамляе газета “Беларусь Сегодня”, у раёне Кобрына ізноў на шалёнай хуткасці абагнаў аўтамабіль з апазнавальнымі знакамі беларускай міліцыі. Відаць, з першага разу да італьянца не дайшло, і… Яго ізноў аштрафавалі!

“На трасе шмат замежнікаў, - кажа суразмоўца з брэсцкага ДАІ. - Наказваюць усіх: і расіян, і немцаў, якія едуць на радзіму, з радзімы… Трапляюцца і нецвярозыя замежныя грамадзяне”.

Сёлета ўжо 50 ДТЗ на “брэсцкай” трасе адбылося па віне кіроўцаў транзітнага транспарту. 13 чалавек загінула, 59 паранена. Кіроўцы былі нападпітку ў 8 выпадках.



версия для печати | обсудить на форуме


Новости раздела:

Взять кредит на покупку авто стало труднее

С началом сентября увеличилось количество "сонливых" ДТП

В Беларуси может быть введено пожизненное лишение прав за повторное управление автомобилем в нетрезвом состоянии

"Белавтодор" планирует до 2015 года построить скоростные четырехполосные дороги из Минска в областные центры

Пять простых способов не уснуть за рулем

 

   
Rambler's Top100

Хостинг, домены