17 ноября 2007 | Здоровье и красота
Не толькi Брэд Пiт i Анджэлiна Джолi могуць лiчыць сябе сэксуальнымi. Аказваецца, амаль кожны з нас валодае такой "здольнасцю": у той цi iншай ступенi, у разуменнi таго цi iншага партнёра, а ў цэлым — у залежнасцi ад таго, наколькi нам гэта патрэбна. Аб вытоках сэксуальнасцi расказвае псiхолаг Вольга АНДРЭЕВА.
— Паняцце сэксуальнасцi — гэта нейкая канструкцыя, якую кожны напаўняе сваiм зместам. У розных людзей i нават у розныя стагоддзi яна свая. З бiялагiчнага пункту гледжання сэксуальнасць дадзена чалавеку ад нараджэння. Як стыль паводзiнаў — гэта вынiк пэўнага выхавання цi самавыхавання.


