6 февраля 2006 | Политика
Расейскі міністар абароны Сяргей Іваноў назваў прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку самым папулярным палітыкам у Беларусі. Заява, якую распаўсюдзілі ўсясьветныя інфармацыйныя агенцтвы, зробленая сёньня, у нядзелю, у Мюнхене ў часе 42-й канфэрэнцыі па пытаньнях міжнароднай бясьпекі. Сяргей Іваноў заявіў таксама, што ня мае ніякага сумневу ў тым, што Лукашэнка пераможа ў маючых адбыцца ў сакавіку прэзыдэнцкіх выбарах.
Паводле расейскага міністра, Масква будзе адмоўна рэагаваць у выпадку нейкіх грамадзкіх непарадкаў у Беларусі, падобных да тых, што адбыліся ў іншых краінах СНД. “Але мы мусім зрабіць усё, каб гэтага не было”, удакладніў Іваноў у часе свайго выступу на міжнароднай канфэрэнцыі.


