Спасем хутор Алеся Лося!!!!

Вопросы, пожелания, благодарности и претензии

Спасем хутор Алеся Лося!!!!

Сообщение Hanna » 01 мар 2010, 10:47

Разам мы зможам захаваць тых людзей і тую іх працу, якая дазволіла нам дагэтуль ведаць і любіць Беларускую Дуду, традыцыйныя песьні й танцы, і нашую агульную "айдэнціці" - эксклюзіўную, непаўторную, унікальную культурную спадчыну.

Адкрыты ліст
“Дударскага Клуба Беларусі”

З канца 80-х гадоў ХХ ст. у Беларусі шырыцца рух па адраджэнню такога нацыянальнага інструмента, як дуда (беларуская валынка). Адным з пачынальнікаў і кіраўнікоў гэтага руху з’яўляецца вядомы этнограф, гісторык і майстар народных інструментаў Алесь Лось. Гэта адна з ключавых асобаў у народнай інструментальнай музыцы Беларусі. Гэта майстар Беларусі па вырабе колавых лір і дудаў. На сваім хутары “Барок” (Валожынскі раён) А.Лось праводзіць майстар-класы для моладзі і дзяцей, праводзіць міжнарожныя сустрэчы майстроў і музыкаў з удзелам прадстаўнікоў Расіі, Польшчы, Украіны, Літвы, Латвіі і нават Новай Зеландыі (у 2008 г.), а таксама шматлікіх музыкаў Беларусі. Сярод гасцей хутара былі назіральнікі АБСЕ на чале са сп. Шмідтам, каардынацыйная група па устойліваму развіццю “Местная повестка 21”, супрацоўнікі турфірм Літвы, супрацоўнікі па міжнародных экамаршрутах, арнітолагі Стакгольмскага унівэрсітэта. Гэты хутар таксама ўяўляе гістарычную каштоўнасць – тут адпачываў Якуб Колас, які быў блізкім сябрам з былым гаспадаром хутара.

Хутар “Барок” за час валодання ім А.Ласём (больш за 10 год) стаў культурнай і мастацкай “мекай” для вялізарнай колькасці таленавітых музыкаў, на творчасці якіх трымаюцца многія нацыянальныя традыцыі. Журналістамі СМІ зроблены безліч артыкулаў і перадач пра гэты цэнтр музычнага мастацтва.
Над гэтым цэнтрам навісла пагроза знікнення. Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР), не зважаючы на нязгоду і пратэсты жыхароў навакольных вёсак, мае на мэце адасобіць 9 га леса для нацкоўвання паляўнічых сабак на дзікоў, лісаў і янотаў (вельмі крывавы і псіхічна цяжкі працэс). Агароджа гэтага вальера мае прайсці непадалёк вёсак, уздоўж старажытнага гістарычнага Віленскага тракту. Цяжэй становішча з хутарам “Барок” – землі БТПР ужо цалкам акружылі яго з усіх бакоў. Больш за тое, БТПР плануе пабудову гатэля і паркінга ў непасрэднай блізасці ад сядзібы хутара.

Калі б гэтыя захады адбываліся законна, пытанне стаяла б толькі ў адстойванні нацыянальнай спадчыны. Але дзеянні БТПР маюць выразны правапарушальны характар – не атрымаўшы дазволу на будоўлю сваіх аб’ектаў і дакумэнты на зямлю, БТПР завезла тоны будматэрыялаў, знішчыўшы гэтым пад’яздныя шляхі да хутара. Пры выдзяленні зямлі пад вальер і гасцявы дом БТПР не праінфармавала суседзяў – жыхароў навакольных вёсак і гаспадара сядзібы “Хутар Барок” А.Лася і не атрымала ад іх згоды. Будучы магутнай арганізацыяй, БТПР так пабудавала вырашэнне канфлікта, што хутар, як цэнтр традыцыйнай культуры і майстэрня па вырабу народных інструментаў больш не працуе. А.Лось даведзены да цяжкага эмацыйна-псіхалагічнага стану і не здольны працягваць даследчы і вытворчы працэс. І калі вясковыя жыхары баяцца ісці далей пратэстаў, то А.Лось і ягоны адвакат падрыхтавалі ўсе неабходныя дакументы для законнага адстойвання сваіх правоў.
Дударскі клуб Беларусі выступае са зваротам да ўсіх дзяржаўных устаноў, да судовых і гаспадарчых органаў правесці раследаванне бяздзейнасці чыноўнікаў выканаўчых і распарадчых уладаў і абараніць правы жыхароў весак Цішкаўшчына, Кісялі і гаспадара хутара “Барок”.
Звяртаемся да журналістаў і дзяржаўных, і незалежных СМІ аб інфармаванні беларускай грамадскасці па справе заканадаўчых парушэнняў і хрэстамацыйнага канфлікта між простымі вясковымі людзьмі і заможнай сталічнай арганізацыяй (БТПР).

Дударскі клуб Беларусі – грамадская ініцыятыва, якая аб’ядноўвае 52-х майстроў і музыкаў з розных рэгіёнаў Беларусі і ставіць мэту сфарміраваць беларускую нацыянальную дударскую школу (канструкцыя, тэхніка выканання, рэпертуар). Дударскі клуб Беларусі – ініцыятар і арганізатар васьмі Міжнародных фестываляў “Дударскі фэст”.
Усе ўдзельнікі Дударскага клуба ў пісьмовай ці вуснай форме пацвердзілі згоду з дадзеным Адкрытым лістом.
17.02.2010

Кіраўніцтва Дударскага клуба:
Тодар Кашкурэвіч (этнограф, майстар)
Зміцер Сасноўскі (гурт “Стары Ольса”)
Юрась Панкевіч (гурт “Testamentum terrae”)
Алесь Прысмакоў (прадзюсар, мецэнат)
Hanna
Новичок
 
Сообщений: 1
Зарегистрирован: 01 мар 2010, 10:43

Вернуться в Для администрации города и района

Кто сейчас на форуме

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 2

cron