Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Все о политике и около

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Сообщение Гость » 14 янв 2006, 20:43

Гісторыя Партыі БНФ

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ (Партыя БНФ) зьяўляецца палітычнай і юрыдычнай пераемніцай Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне» (БНФ), шырокага палітычнага руху, заснаванага ў кастрычніку 1988 г., і Партыі БНФ, заснаванай ў 1993 г. Беларускі Народны Фронт «Адраджэньне» заснавалі беларускія інтэлектуалы Васіль Быкаў, Міхась Дубянецкі, Зянон Пазьняк і іншыя ў Менску.


На Першым зьезьдзе БНФ у чэрвені 1989 г. быў абраны кіруючы ворган - Сойм БНФ і прынятая Праграма, у якой былі вызначаны галоўныя задачы руху: барацьба за незалежнасьць Беларусі, дэмакратызацыя ўлады, адраджэньне беларускай культуры і мовы. Зянон Пазьняк быў абраны Зьездам Старшынёй Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне».


З.Пазьняк (нар. 1944) - вядомы пісьменьнік, гісторык, археёлаг, які абараняў беларускую культуру і мову ў перыяд камуністычнай тыраніі і расейскай акупацыі. У 1980-х гг. ён правёў археялагічныя раскопкі ва ўрочышчы Курапаты каля Менску і даказаў, што расейская камуністычная НКВД забіла і пахавала толькі ў гэтым месцы больш як 250 тысячаў чалавек у 1929-41 гг. Курапаты сталіся сімвалам Пакутніцтва Беларускай нацыі ў ХХ стагоддзі. Чытаць далей

--------------------

Афіцыйны сайт Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ - http://www.pbpf.org
Гость
 

Вернуться в Политика

Кто сейчас на форуме

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 1

cron